Аляксей Мікалаевіч Арбузаў
Аляксей Мікалаевіч Арбузаў (руск.: Алексе́й Никола́евич Арбу́зов; 13(26).5.1908, Масква — 20 красавіка 1986) — савецкі драматург. БіяграфіяСкончыў тэатральную школу ў Ленінградзе. Друкаваўся з 1930 года. Аўтар п’ес «Далёкая дарога» (1935), «Таня» (1939), «Горад на світанку» (1941, новая рэд. 1957), «Домік на ўскраіне» (1943), «Гады падарожжаў» (1954)), «Іркуцкая гісторыя» (1959), «Згублены сын» (1961), «Нас дзесьці чакаюць» (1962), «Мой бедны Марат» (1965), «Начная споведзь» (1967) і інш. У 1939 годзе разам з В. М. Плучэкам арганізаваў Маскоўскую тэатральную студыю, больш вядомую як «Арбузаўская студыя». З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны студыя была пераўтворана ў франтавы тэатр і спыніла сваё існаванне пасля заканчэння вайны. Першай па-сапраўднаму паспяховай п’есай Аляксея Арбузава стала «Таня», напісаная ў 1939 годзе і ў тым жа годзе пастаўленая Андрэем Лабанавым у Тэатры Рэвалюцыі, з Марыяй Бабанавай у галоўнай ролі. П’есы Аляксея Арбузава ставілі ў многіх краінах свету. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia