Вольга Піліпаўна Пруднікава
Вольга Піліпаўна Пруднікава (11 красавіка 1967, Магілёў, Беларуская ССР, СССР) — беларуская дзяржаўная дзяячка, намеснік Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь (з 2017 года). АдукацыяУ 1989 годзе скончыла Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Фізічныя метады і прыборы кантролю якасці»[1]. У 1999 годзе скончыла Беларускі інстытут правазнаўства па спецыяльнасці «Правазнаўства». У 2010 годзе атрымала адукацыю ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці»[2]. Працоўная дзейнасцьУ 1989—1998 гадах працавала інжынерам, інжынерам другой катэгорыі па ахове прыроды і хімкантролю вытворча-тэхнічнага аддзела, затым намеснікам начальніка вытворча-тэхнічнага аддзела Магілёўскага прадпрыемства цеплавых сетак ВА «Магілёўэнерга». З 1998 па 2010 год працавала намеснікам начальніка цеплатэхнічнай службы, начальнікам вытворча-тэхнічнага аддзела, намеснікам галоўнага інжынера па інавацыях і энергаэфектыўнасці і начальнікам вытворча-тэхнічнага аддзела РУП «Магілёўэнерга». З 2010 па 2013 год — начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Аб’яднанае дыспетчарскае ўпраўленне» у Мінску. З 2013 па 2017 год — начальнік вытворча-тэхнічнага ўпраўлення дзяржаўнага вытворчага аб’яднання электраэнергетыкі Белэнерга. 27 студзеня 2017 года прызначана намеснікам Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia