Вольга Піліпаўна Суханава
Во́льга Пілі́паўна Суха́нава (1900, Мінск — 16 лютага 1980) — наркам юстыцыі БССР (1937—1938) і старшыня Вярхоўнага Суда БССР (1936—1937)[1]. БіяграфіяНарадзілася ў 1900 годзе ў Мінску ў сям’і рабочага. Працавала падсобніцай на Мінскай шпалернай фабрыцы, рабочай на Мінскай мармеладнай фабрыцы. Скончыла савпартшколу, працавала загадчыцай жаночым аддзелам Мінскага павятовага камітэта партыі. З чэрвеня 1922 па 1928 год жыла на радзіме мужа ў г. Калуга. У 1930-я гады — сакратар парткалегіі ЦК КП(б)Б, з 1934 года член Камітэта парткантроля ЦК РКП(б) па Беларусі. У 1936—1937 гадах — Старшыня Вярхоўнага Суда БССР, у 1937—1938 гадах — Народны камісар юстыцыі БССР. Пасля Вялікай Айчыннай вайны працавала сакратаром Сталінскага райкама партыі Мінска[2]. Была дэлегатам XIII—XVI, XIX з’ездаў КП(б)Б. 21 кастрычніка 1937 года партарганізацыя Наркамюста БССР прыняла рашэнне аб выключэнні яе з партыі за сувязь з ворагамі народа. 2 лютага 1938 года яе аднавілі ў партыі. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia