Сяргей Цярэнцьевіч Лодысеў
Сярге́й Цярэ́нцьевіч Ло́дысеў (1899, в. Акулінцы Чавускага павета Магілёўскай губерні — 1980[1]) — наркам юстыцыі БССР (1938—1940). БіяграфіяУ 1928 годзе накіраваны ў СНК БССР: загадчык інфармацыйна-выдавецкім аддзелам, адказны рэдактар бюлетэня СНК БССР, загадчык Бюро кантролю і выканання. У 1933 годзе атрымаў юрыдычную адукацыю. У верасні 1934 года быў выключаны з партыі. З кастрычніка 1934 года прызначаны на працу ў Наркамюст БССР: начальнік планава-фінансавага аддзела, начальнік аддзела падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі кадраў. З снежня 1936 па сакавік 1938 года працаваў на пасадзе начальніка кансультацыйна-кадыфікацыйнага аддзела Наркамюста БССР. Па рашэнні ЦК КПСС адкліканы і накіраваны на працу ў Вярхоўны Суд СССР. З жніўня 1948 па май 1954 года працаваў на пасадзе Старшыні Судовай калегіі па справах лагерных судоў, пасля — Старшыня судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага Суду СССР. З 1 сакавіка 1957 года — персанальны пенсіянер саюзнага значэння. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, чатырма медалямі[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia