Вольга Раманоўская

Вольга Раманоўская
Дата нараджэння 27 лютага 1951(1951-02-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 верасня 2013(2013-09-18) (62 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Леанід Віктаравіч Раманоўскі
Дзеці Ганна Леанідаўна Раманоўская
Род дзейнасці мастачка
Вучоба
Член у

Вольга Раманоўская (27 лютага 1951, Фергана, Узбекістан — 18 верасня 2013)  — беларуская мастачка.

Біяграфія

Скончыла ў 1974 годзе Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Пасля заканчэння інстытута працавала дызайнерам, займалася жывапісам. У мастацкіх выстаўках брала ўдзел з 1981 года. Творы экспанаваліся на шматлікіх гарадскіх i рэспубліканскіх выстаўках.

Сябар Беларускага саюза мастакоў з 1999 года, сябар суполкі «Пагоня».

Памерла 18 верасня 2013 года. Пахавана на Каладзішчанскіх могілках у Мінску.

Сям’я

У шлюбе з мастаком Лявонам Раманоўскім мела дачку Ганну (нар. 1979), таксама мастачку.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya