Леанід Віктаравіч Раманоўскі
Леанід (Лявон) Віктаравіч Раманоўскі (1 мая 1943, в. Харошкі, Магілёўская вобласць — 24 ліпеня 2002) — беларускі мастак, педагог. БіяграфіяСкончыў аддзяленне жывапісу Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута ў 1975 годзе. Вучыўся ў А. Бараноўскага, I. Стасевіча. Працаваў у газеце «Звязда», з 1978 года выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы. Удзельнік мастацкіх выставак з 1979 года. У 1994 годзе ўступіў у творчую суполку «Пагоня» і БСМ. Памёр 24 ліпеня 2002 года. Пахаваны на Каладзішчанскіх могілках у Мінску. ТворчасцьПрацуе ў станковым жывапісе ў жанрах пейзажа, нацюрморта, тэматычнай карціны. Творы вызначаюцца экспрэсіўнасцю, каларыстычнай згарманізаванасцю, манументальнасцю. Аўтар карцін «Свежы вецер», «Нарачанскі краявід», «Вясковая дарога», «Ля мёртвага возера», «Стары парк», «Наваградак», «Свята», «Раўбічы», «Вечар», «Наваградскі краявід», «Успаміны», «Кветкі» і інш., напісаных у 1980—1990-я гг. Сям’яУ шлюбе з Вольгай Раманоўскай меў дачку Ганну (нар. 1979), таксама мастачку. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia