Вольга Рыгораўна Кукуня
Вольга Рыгораўна Куку́ня (нар. 4 верасня 1947) — беларускі мастацтвазнавец, гісторык архітэктуры, рэстаўратар. БіяграфіяНарадзілася 4 верасня 1947 года. У 1980 годзе паступіла ў Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры. У 1986 г. атрымала дыплом аб заканчэнні інстытута. Дыпломная праца «Тэарэтычныя трактаты эпохі Адраджэння пра „ідэальныя гарады“»[1]. Вядучы мастацтвазнавец у АТТ «Праектрэстаўрацыя». Навуковая дзейнасцьУ якасці мастацтвазнаўца ўдзельнічала ў наступных праектах: рэканструкцыя Цэнтральнага дзіцячага парку імя М. Горкага ў Мінску (1998—1999, будаўніцтва 2002—2003; навуковы кіраўнік Т. Ф. Косціч); праект рэстаўрацыі парку былой сядзібы М. Агінскага ў в. Залессе Смаргонскага раёна (1993; навуковы кіраўнік Л. Іванова); эскізны праект рэстаўрацыі парку ў г. Высокае Камянецкага раёна (1999; навуковы кіраўнік Т. Ф. Косціч); эскізнае рашэнне добраўпарадкавання палацава-паркавага ансамбля ў г. Нароўля Гомельскай вобласці (2007; навуковы кіраўнік У. І. Мелех); праект рэгенерацыі тэрыторыі сядзібна-паркавага комплексу «Фальварак Багуслаўскі» ў г. Гомелі (2007; навуковы кіраўнік У. І. Мелех); рэканструкцыя добраўпарадкавання перад Домам афіцэраў (2003—2008, будаўніцтва ў 2007—2009); рэканструкцыя парку палацава-паркавага комплексу ў в. Свяцк Гродзенскай вобласці (2011; навуковы кіраўнік Л. Іванова)[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia