Пасольства Германіі ў Беларусі

Пасольства Германіі ў Беларусі
Германія
Германія
Беларусь
Беларусь
Адрас 220034, г. Мінск, вул. Захарава, 26
Пасол часова павераная ў справах Андрэа Віктарын
Сайт Старонка Пасольства Германіі ў Беларусі

Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь — дыпламатычная місія Германіі ў Беларусі, размешчаная ў Мінску. Часова павераная ў справах — Андрэа Віктарын.

Рэзідэнцыя пасла Германіі на Старажоўскай вуліцы

Канцылярыя пасольства знаходзіцца ў будынку па вуліцы Захарава, 26, які з 1972 года займала Генеральнае консульства ГДР. Консульска-прававы і візавы аддзелы размяшчаюцца па адрасе праспект Газеты Праўда, 11д[1], а рэзідэнцыя пасла ў двухпавярховым асабняку па Старажоўскай вуліцы, 44 (1947—1948, архітэктар В. Гусеў[2]).

Гісторыя

Генеральнае консульства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Мінску адкрытае пасля распаду Савецкага Саюза з 4 кастрычніка 1990 года. Генеральнае консульства 13 сакавіка 1992 года ператворана ў пасольства.

Канфлікт у Драздах

У 1998 годзе ўрад Беларусі запатрабаваў, каб дыпламаты 22 краін, у тым ліку і Вялікабрытаніі, вызвалілі да 10 чэрвеня свае рэзідэнцыі ў дыпламатычным гарадку Дразды ў сувязі з неабходнасцю правядзення там капітальнага рамонту; без папярэджання ў будынках пасольстваў былі адключаны электрычнасць, вада і тэлефонная сувязь[3]. ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, Германія, Грэцыя, Італія, Польшча і Японія адклікалі сваіх паслоў з Мінска ў знак пратэсту супраць парушэння Венскай канвенцыі[3]. Еўрапейскі саюз абвясціў Лукашэнка і прыблізна 130 іншых дзяржаўных служачых неўязднымі ў чатырнаццаць з пятнаццаці тагачасных дзяржаў ЕС. Канфлікт быў урэгуляваны ў канцы таго ж года, калі дыпламаты пагадзіліся на пераезд з Драздоў.

Пасля 2020 года

У кастрычніку 2020 года пасол быў часова адкліканы з-за ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў Беларусі і выкліканай гэтым двухбаковай напружанасці[4].

Вясной 2025 года, па інфармацыі Агульнанацыянальнага тэлебачання (АНТ), прайшлі допыты рэдактараў рэгіянальных выданняў «Вечерний Бобруйск», Babruisk.info, «Вольнае Глыбокае» і «Узгорак», якія былі абвінавачаны ў тым, што яны атрымлівалі грошы ад пасольства Германіі «за артыкулы рэкламнага характару, якія праслаўляюць нібыта цудоўную Германію»[5][6].

Паслы

Крыніцы

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya