Вольнеры
«Вольнеры» — серыя фэнтэзійна-прыгодніцкіх гісторый пра старшакласнікаў адной з мінскіх школ, па матывах беларускай міфалогіі[1]. Аўтар — Валерый Гапееў. Сюжэт«Прадвесце»Тры старшакласнікі адной з мінскіх школ знаходзяць уваход у іншасвет, дзе дзейнічаюць істоты, багі і духі з беларускай міфалогіі. Шлях галоўных герояў пачынаецца з жадання вырашыць свае праблемы, а заканчваецца выбарам падарожжа за гранню, напоўненага прыгодамі, выпрабаваннямі і таямніцамі[2]. «Бясконцы дзень»Сямёра сяброў разумеюць, што іх краіна знаходзіцца пад аўтакратычным прэсам, а народ жыве ў імгле прапаганды. Сямёрка сяброў памятаюць, якой іх краіна была да гэтага. Яны разумеюць, што ў іх ёсць толькі адзіны шанец вярнуць былую волю і былое шчасце. Але напачатку трэба распрацавць план і здзейсніць яго, каб трапіць у іншасвет, дзе знаходзіцца выйсце. Зло, дзейнічае па сваіх правілах, і яго цяжка перамагчы без парушэння уласных маральных прынцыпаў. Падчас доўгай вандроўкі па іншасвеце героям аповесці давдзяецца шукаць адказы на мноства пытанняў, сярод якіх будзе і надзіва простае: хіба так, як ёсць, нельга жыць і быць у гэтым трошкі шчаслівым? Нібыта ж так добра ў сістэме, дзе табе гарантаваная будучыня і няма клопату пра яе ўладкаванне і дзе ты пазбаўлены ўсякіх мітрэнгаў адносна розных пошукаў. Выпрабаванні ў іншасвеце надаюць часу іншае асэнсаванне, раскрываюць характары і правераюць душы герояў, у тым ліку выпрабаваннем на здраду[3]. Гісторыя стварэнняСерыя «Вольнеры» задумана аўтарам як трылогія. Першая частка «Вольнеры. Прадвесце» выйшла ў 2023 годзе. Рукапіс другой кнігі «Вольнеры. Бясконцы дзень» удзельнічаў у конкурсе рукапісаў «Шуфлядка», дзе стаў пераможцам і атрымаў як прыз фінансавую дапамогу для выдання друкаванай кнігі[4]. Другая частка кнігі, «Вольнеры. Бясконцы дзень», пабачыла свет у 2024 годзе. Адзнакі кнігі і прызнанне
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia