Валерый Мікалаевіч Гапееў
Валерый Мікалаевіч Гапееў або Валер Гапееў (нар. 6 лютага 1963, Восава, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі пісьменнік, журналіст. БіяграфіяНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Балатнянскай сярэдняй школе, потым — у Мінскім электратэхнікуме сувязі (цяпер — каледж сувязі) па спецыяльнасці «радыёсувязь і радыёвяшчанне». Працаваў майстрам у вучылішчы ў Казахстане, служыў у савецкай арміі (1982—1984). Пасля працаваў на «Інтэграле»[3]. У 1992 годзе пераехаў з сям’ёй у Івацэвічы, працаваў на заводзе. Тым жа часам пачаў пісаць прозу. Працаваў у раённай газеце пазаштатным карэспандэнтам. У 1995 годзе запрошаны на працу карэспандэнтам у новаствораную «Газету Уладзіміра Кудзінава» (пасля — «Газета для вас»). У 1997 годзе перайшоў на працу ў раённую газету «Івацэвіцкі веснік». Працаваў у рэдакцыі раённай газеты карэспандэнтам, загадчыкам аддзела, адказным сакратаром. Звольнены «па пагадненні бакоў» у лістападзе 2021 года[3]. Са снежня 2006 года быў сябрам праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі, у ліпені 2013 года выйшаў з яго[4]. У чэрвені 2015 года прыняты ў незалежны Саюз беларускіх пісьменнікаў[5]. Жанаты, у 1989 годзе нарадзіўся сын, у 1998 — дачка. Творчасць![]() Першыя публікацыі — невялікі рускамоўны трылер «…И два в остатке» і, у іншым нумары, кароткія замалёўкі па-беларуску выйшлі ў 1994 годзе ў часопісе «Крыніца». Потым апавяданні друкавалі часопісы «Першацвет» і «Маладосць» (апавяданне «Абсалютнае жаданне») у 1995 годзе. Таксама ў газетах друкаваліся карацелькі (гумарэскі). Пазней, у 1999—2001 гадах апавяданні публікаваў часопіс «Бярозка», такім чынам акрэсліўся асноўны кірунак творчасці — творы для падлеткаў. У тым самым кірунку і першая кніга — «Пастка на рыцара» (2002). Пасля быў доўгі перапынак у творчасці. У 2005 годзе напісаў асабісты ліст Анатолю Зэкаву, як водгук на яго артыкул у «Літаратуры і мастацтве» пра літаратуру для падлеткаў, з дазволу аўтара ліст апублікаваны Леанідам Галубовічам у «Літаратуры і мастацтве», што распачала дыскусію пра гэты кірунак у беларускай літаратуры. З 2008 года пачынае актыўнае супрацоўніцтва з часопісам «Маладосць», дзе публікуюцца аповесці для старшакласнікаў «Усё цудоўна, або Урок бяспечнага сексу», «Лёшкава каханне, або Віртуальнае дрэва рэальнасці», «Доказ закона прыгажосці», «Трафік для паэта», «Ведзьміна тоня» і іншыя. Паводле Валера Гапеева, ён піша для падлеткаў, бо крыўдна за бібліятэкі і планы пазашкольнага чытання, дзе ўсё тыя ж творы, што і чвэрць стагоддзя таму, тыя ж прынцыпы і ідэалогія, быццам спыніўся час і літаратура, або для дзяцей і падлеткаў не надта хочуць пісаць. Пісьменнік перакананы, што няма дзіцячых праблем, а ёсць праблемы нашых дзяцей, яны перажываюць іх таксама балюча як дарослыя свае, гэта ён хоча данесці і да юнага, і да сталага чытача[6]. Асобныя крытыкі станоўча адгукаюцца на творы Валера Гапеева, лічаць яго кнігі добрымі[7], адзначаюць высокі ўзровень твораў[8], некаторыя называюць паасобныя творы не надта ўдалымі, сентыментальнымі[9]. Прызнанне
БібліяграфіяКнігі
Артыкулы
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia