Скаліца
Ска́ліца (славацк.: Skalica, ням.: Skalitz, венг.: Szakolca) — горад у Заходняй Славакіі на мяжы з Чэхіяй, раённы цэнтр. У Скаліцы жыве каля 15 тыс. жыхароў, горад з’яўляецца культурным цэнтрам Паўночнага Загор’я. ГісторыяПершыя людзі пасяліліся ў наваколлях Скаліцы яшчэ ў часы неаліту, каля 4000 гадоў да нашай эры. Горад уваходзіў у склад Вялікай Маравіі, але згаданы быў упершыню ў 1218 г. ужо ў складзе Венгерскага каралеўства. У 1372 г. венгерскі кароль Людовік I Вялікі падаў Скаліцы правы вольнага каралеўскага горада, якія дазвалялі гораду пабудаваць крапасныя сцены, вызвалялі гараджан ад падаткаў і да т.п.. Дзякуючы далейшаму заступніцтву Жыгімонта Люксембургскага, Скаліца ператвараецца ў важны гандлёвы цэнтр Венгерскага каралеўства, а ў XVII стагоддзі становіцца пятым па велічыні горадам Славакіі. У канцы XIX стагоддзя Скаліца, нароўні з Марцінам і Ружамберкам, становіцца адным з цэнтраў славацкага руху супраць гвалтоўнай мадзьярызацыі славакаў. У 1918 г. Скаліца была некалькі дзён сталіцай Славакіі, а з 1919 горад уваходзіць у склад Чэхаславакіі. Пасля «Аксамітавага разводу» з 1993 года горад у складзе Славакіі. СлавутасціУ Скаліцы захавалася нямала славутасцей:
Гарады-пабрацімыГалерэя
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia