Плошча люстра возера складае 1,96[2] км², даўжыня 3,29[2] км, найбольшая шырыня 1,21[2] км. Даўжыня берагавой лініі 9,92[2] км. Найбольшая глыбіня 8 м, сярэдняя 4,5 м. Плошча вадазбору 9,43[2] км². Катлавіна возера складанага тыпу, выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны пераважна стромкія, вышынёй 5—10 м. Берагавая лінія звілістая, утварае залівы і мысы. Літаральная зона вузкая. Дно возера плоскае, выслана ілам і сапрапелем. На возеры 7 астравоў агульнай плошчай 7[2]га. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі, выцякае пратока (ручай) у возера Вымна. Зарастае каля 20 % плошчы возера. Надводная прыбярэжная расліннасць займае паласу шырынёй да 30 м і да глыбіні 2 м. Падводная расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 3 м.
Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т.2 / Рэд. кал.: П. У. Броўка і інш. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ, 1979. — Т. 2. — 752 с. — 15 000 экз.
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область (руск.) / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 23. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.
Витебская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 19. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8.