Вострыца

Вострыца

Вострыца дзірваністая (Deschampsia cespitosa)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Deschampsia P.Beauv., 1812

Сінонімы
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  40585
NCBI  15452
EOL  108083
GRIN  g:3522
IPNI  17880-1

Вострыца[1], Лугавік (Deschampsia) — род кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травяністыя расліны з голымі ці пад суквеццямі шурпатымі прамастойнымі сцёбламі вышынёю да 1 м, звычайна ўтвараюць дзярніну. Лісце вузкалінейнае, вострашурпатарабрыстае. Каласкі 2—3-кветныя, шматлікія, сабраныя ў раскідзістыя, рэдка сціснутыя, мяцёлкі. Плод — зярняўка.

Арэал

Налічваецца каля 50 відаў. Пашыраны амаль ва ўсіх нетрапічных краінах зямнога шара, а таксама ў высакагор’ях тропікаў. На тэрыторыі Беларусі трапляецца вострыца дзірваністая, або шчучка (Deschampsia cespitosa).

Прымяненне

Кармавыя расліны.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 45. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya