Вулька Целяханская
Ву́лька Целяха́нская[1] (трансліт.: Vuĺka Cieliachanskaja, руск.: Вулька Телеханская) — вёска ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Целяханскага сельсавета. Геаграфічнае становішчаВулька-Целяханская знаходзіцца за 40 км на паўднёвы ўсход ад горада Івацэвічы на ўсходнім беразе Вулькаўскага возера і Агінскага канала. На поўдні ад вёскі знаходзіцца гарадскі пасёлак Целяханы. Паходжанне назвыНазва вёскі "Вулька" з'яўляецца польскім адпаведнікам назвы "Волька" і паходзіць ад слова "воля". Тлумачыцца гэта гісторыяй узнікнення вёскі як вольнага (вызваленнага на пэўны час ад падаткаў і павіннасцей) паселішча. ГісторыяВулька-Целяханская ўзнікла пасля правядзення ў Вялікім Княстве Літоўскім аграрнай рэформы ў другой палове 16 стагоддзя, перадумовай якой стала прыняцце ў 1557 годзе "Уставы на валокі". Пісьмовыя звесткі аб Вульцы-Целяханскай, якія ўтрымліваюцца ў архіўных крыніцах сведчаць, што ў 18 стагоддзі гэта было дастаткова вялікае паселішча. За часы свайго існавання Вулька-Целяханская належала князям Чартарыйскім, пазней Агінскім і Пуслоўскім. Яе сяляне прыцягваліся да будаўніцтва Агінскага канала. Падчас Расійскай імперыі Вулька-Целяханская пераўтварылася ў буйную вёску. Тут існавала школа, хлебазапасны магазін, карчма, мытня на Агінскім канале. У 1915-1918 гадах праз вёску праходзіла лінія фронту паміж рускімі і нямецкімі войскамі. З 1921 па 1939 год вёска знаходзілася ў складзе Польшчы. За гэты час была праведзена маштабная хутарызацыя, што садзейнічала росту дабрабыту мясцовага насельніцтва. У 1939 годзе Вулька-Целяханская ў складзе Целяханскага раёна БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў Гортальскім сельсавеце. Да 6 снежня 1956 года вёска ўваходзіла ў склад Целяханскага сельсавета[2], да 9 чэрвеня 1958 года знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Целяханскага пассавета[3], да 16 сакавіка 1987 года ўваходзіла ў склад Гортальскага сельсавета[4], да 2013 года — у склад Целяханскага пассавета. У Вялікую Айчынную вайну загінула больш 80 вяскоўцаў, а ў 1944 годзе вёска была поўнасцю спалена нямецкімі карнікамі. За савецкім часам у вёсцы былі пабудаваны школа, клуб, бібліятэка, магазін, лазня, аддзяленне паштовай сувязі. Сёння вёска налічвае больш за 220 падворкаў і каля 758 жыхароў. Спіс вуліцБольшая частка назваў вуліц адлюстроўвае савецкі перыяд гісторыі вёскі і нажаль не адпавядае адметнасцям прыроды, тапаграфіі, мясцовым звычаям вёскі.
Установы і інфраструктураПа стану на студзень 2014 года ў вёсцы працуюць: базавая школа, магазін, аддзяленне паштовай сувязі, фельчарска-акушэрскі пункт, лазня, сельская бібліятэка, клуб. На заходнім беразе Вулькаўскага возера знаходзіцца зона адпачынку з фестывальнай пляцоўкай, гасцініца "Целяханы" і Целяханскі псіха-неўралагічны дом-інтэрнат (былы санаторый Палессе). Прозвішчы жыхароў вёскіНайбольш распаўсюджанымі прозвішчамі ў вёсцы з'яўляюцца: Мялік, Струнеўскі, Купрыянчык, Юркевіч, Сліж. Радзей сустракаюцца прозвішчы Дзягцярык, Абрамчук, Кот, Дземковіч і інш. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia