Вуліца Ільіча (Гомель)

Ільіча
вуліца
Гомель
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Горад Гомель
Раён Навабеліцкі
Гістарычны раён Навабеліца
Тралейбусныя маршруты 3, 5, 18
Аўтобусныя маршруты 2, 12, 18, 22а, 26, 30, 31, 35, 39, 42, 45, 50, 55, 56
Назва ў гонар Уладзімір Ільіч Ленін
З'явілася каля 1777
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Ільіча (былая Шашэйная, Леніна) — вуліца ў паўднёвай частцы Гомеля (Навабеліцкі раён Гомеля), з’яўляецца адной з галоўных вуліц горада.

Пачынаецца ад моста праз раку Сож (мост Ільіча-Фрунзэ), сканчаецца ля гарадской мяжы, пераходзіць у шашу на Чарнігаў. Забудова самая разнастайная, у асобных частках вуліцы прыватная 1-2 павярховая, таксама на вуліцы ёсць некалькі шматпавярховых дамоў па 18 паверхаў.

Апошні раз пераназывалася ў савецкія гады, тады яе пераназвалі ў гонар У. І. Леніна. У 1992 годзе вуліцу прапаноўвалася пераіменаваць у гонар лётчыка В.Оськіна, але прапанову праігнаравалі.

Аб’екты

Перасякае вуліцы (Гомель)

Перспектывы

Станам на 2019 год, у аддаленай перспектыве планавалі будаўніцтва жылых мікрараёнаў на поўдні вуліцы, абапал шашы на Чарнігаў, за межамі горада таго часу. Аднак гэта вымагае вырубкі часткі тамашняга лесу і падсыпкі грунту.[1]

Гл. таксама

Крыніцы

  1. belkagomel.by. Как, что и где будут строить в Гомеле в ближайшие 10 лет (руск.) (16 кастрычніка 2019). Праверана 27 сакавіка 2025.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya