Гомельскі абласны клінічны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны
Гомельскі клінічны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны — ваенны шпіталь у Гомелі[1]. ГісторыяПершапачаткова арганізаваны як эвакашпіталь № 1235 на 600 ложкаў (500 — агульнахірургічных, 100 — для параненых са сківічна-тваравымі паражэннямі) у горадзе Бійску загадам санітарнага кіравання Чырвонай Арміі № СО/ОО 846[1]. У 1944 годзе з вызваленнем БССР ад нямецкіх частак перадыслакаваны ў Гомель. У 1946 годзе перайменаваны ў шпіталь для інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны з хірургічным, тэрапеўтычным, сківічна-тваравым і неўралагічным аддзяленнямі і шматпрофільнымі курсамі па навучанні інвалідаў новым прафесiям[1]. У 1952 перапрафіляваны для лячэння хворых лёгачным і касцёва-сустаўным туберкулёзам (300 ложкаў)[1]. У 1970-80-х гадах перапрафіляваны ў тэрапеўтычны; пабудаваныя водалячэбніца, сталовая, пральня, кацельня[1]. У 1983-87 гадах пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю новы шпітальны комплекс на 280 ложкаў. У 1992-98 гадах другой чаргой будаўніцтва ў шпіталі стала на 220 ложкаў болей. Адкрыты кабінеты тэрмальнага лячэння прадсталёвай залозы, дыягностыкі і лячэння астэапарозу, аддзялення ГБА , зубнога пратэзавання і інш[1]. Некаторыя кабінеты (бухгалтэрыя, метадкабінет, загадчыкі кардыялагічнага, неўралагічнага, рэанімацыйнага аддзяленняў) аснашчаны сучаснымі персанальнымі камп’ютарамі[2]. У 2009—2011 гадах пачалі функцыянаваць аперацыйная для экстранага аператыўнага ўмяшання хворым, што паступаюць па «хуткай» дапамозе з вострымі парушэннямі мазгавога кровазвароту (кровазліццямі); новая зала ЛФК, абсталяваная сучаснымі трэнажорамі; кабінеты псіхатэрапеўта і ўльтрагукавой дыягностыкі. Праведзена лічбавае тэлебачанне і хуткасны Інтэрнэт у кожнае аддзяленне, усталяваны відэакантроль паступлення хворых[2]. З 1 студзеня 2012 года на базе ўстановы «Гомельскі абласны клінічны шпіталь ІАВ» адкрыты Гомельскі абласны цэнтр медыцынскай рэабілітацыі ў складзе чатырох аддзяленняў для рэабілітацыі хворых з вострымі і хранічнымі захворваннямі неўралагічнага, кардыялагічнага і траўматалагічнага профіляў магутнасцю 170 ложкаў[2]. З 1 студзеня 2013 года ложкавая магутнасць шпіталя павялічана да 500 ложкаў; абласны рэабілітацыйны цэнтр — 181 ложак, з іх 20 ложкаў для рэабілітацыі пацыентаў анкалагічнага профілю[2]. Галоўныя ўрачы
Узнагароды
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia