Вуліца Арджанікідзэ (Брэст)
Вуліца Арджанікі́дзэ (руск.: улица Орджоникидзе) — вуліца ў Ленінскім раёне Брэста, у гістарычным цэнтры горада. РазмяшчэннеАрыентавана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Размешчана паміж чыгуначнымі пуцямі і вуліцай Міцкевіча, паралельна да іх. З'яўляецца працягам вуліцы Герояў абароны Брэсцкай крэпасці, пачынаецца ад вуліцы Леніна, на скрыжаванні з якой узведзена двухузроўневая развязка. З паўднёвага ўсходу да яе прымыкаюць вуліцы Карла Маркса, Камсамольская, Савецкая, Куйбышава, Карбышава, бульвар Касманаўтаў, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Кірава; з паўночнага захаду, паміж скрыжаваннямі з вул. Савецкай і Куйбышава, да вуліцы прымыкае завулак 1 Мая. Да скрыжавання з вул. Камсамольскай выходзіць надземны пераход ад чыгуначнага вакзала Брэст-Цэнтральны. Даўжыня вуліцы складае каля 1,2 км. ЗабудоваНяцотны бок
Цотны бок
![]() ![]()
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia