Вуліца Герояў абароны Брэсцкай крэпасці (Брэст)
Вуліца Герояў абароны Брэсцкай крэпасці — вуліца ў заходняй частцы Брэста (гістарычныя назвы — алея Каштанавая, вул. Каштанавая), перайменаваная ў 1961 годзе. Пачала забудоўвацца да сярэдзіны XIX стагоддзя. Працягласць звыш 3000 м — ад вул. Леніна на захад паралельна чыгунцы да Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь. ![]() Вуліца фармавалася адначасова з будаўніцтвам Брэсцкай крэпасці ў 1830—1840 гадах. Па ёй у XIX стагоддзі была пракладзеная вузкакалейка для перавозкі грузаў у арсенал крэпасці праз Паўночную браму. ЗабудоваНа вуліцы знаходзяцца РУП «Беларуснафта — Брэстаблнафтапрадукт», РВУП «Брэстгандльтэхніка», УА «Брэсцкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж гандлю», ААТ «СПМК-1», СААТ «Брэсцкая ПМК-1», АУ «Аўтабаза гарадскога аддзела аховы здароўя», 18-е гарадское аддзяленне сувязі, Гарнізонныя могілкі (Брэст).
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia