Вуліца Барборас Радзвілайцес

Барборас Радзвілайцес
Вільня
літ.: Barboros Radvilaitės gatvė
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Раён Сянюнія Сянаміесціс
Працягласць 280 м
Ранейшыя назвы Каралеўская, Піянерская
Назва ў гонар Барбара Радзівіл
Паштовы індэкс LT-01124
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Барборас Радзвіла́йцес[1] (Ву́ліца Барба́ры Радзіві́л[заўв 1][2]; літ.: Barboros Radvilaitės gatvė), гістарычная Каралеўская — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Горадзе. Звязвае вуліцу Замкавую і гістарычную вуліцу Святой Ганны (цяпер Майроніса). Праходзіць уздоўж падэшвы Замкавай гары.

Агульныя звесткі

Даўжыня вуліцы каля 280 м. Мае асфальтавую праезную частку. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад Замкавай вуліцы. Дамы стаяць толькі з паўднёвага боку.

З правага боку адыходзіць вуліца Аранжарэйная.

Будынкі

  • № 3 — 2-павяховы дом. Тут 3 (15) верасня 1862 года памёр паэт Уладзіслаў Сыракомля. Пра гэты факт сведчыць памятная шыльца над брамай будынка[3].
  • № 5 — кутні 3-павярховы дом Чарноўскіх, збудаваны ў XVIII ст.
  • № 7 — кутні 2-павярховы дом Радкевіча, збудаваны ў XVIII ст.
  • № 9 — 3-павярховы дом, збудаваны ў канцы XIX ст.

Заўвагі

  1. Таксама вуліца Барбары Радзівілянкі

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya