Вуліца Бокшта
Вуліца Бокшта (літ.: Bokšto gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Горадзе. Звязвае вуліцы Замкавую і Субач. Архітэктурныя дамінанты вуліцы — Пятніцкая царква, палац Хадкевічаў, шпіталь Савіч з капліцай і барбакан з гарадскім мурам, помнікі архітэктуры XIV—XIX стагоддзяў. Сярод мясцовых славутасцей вылучалася брама Субач, зруйнаваная расійскімі ўладамі. ГісторыяЗ даўніх часоў вуліца мела назву Савіч або Другая Савіч. У міжваенны перыяд вуліца атрымала назву Бокшта. Назва Савіч тлумачыцца тым, што вялікай камяніцай на гэтай вуліцы валодаў нейкі Сава. Назва замацавалася дзякуючы шпіталю Савіч, заснаванаму ў 1744 годзе біскупам смаленскім Багуславам Корвін-Гасеўскім. Цяперашняя назва мае сувязь з гарой Бокштай. Існуе меркаванне, што на ёй узвышалася вежа (літ.: bokštas), ад якой утварылася назва мясцовасці і вуліцы. Агульныя звесткі![]() Даўжыня вуліцы каля 700 м. Мае брукаваную праезную частку. Рух транспарту ад вуліцы Субач да Спаскай аднабаковы ў бок цэнтра горада. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжавання з Замкавай вуліцай. З правага заходняга боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з левага ўсходняга боку — цотная нумарацыя. З левага боку адыходзіць вуліцы Савіч і Святога Казіміра, з правага — Латочак, Спаская і Оны Шымайце. БудынкіНяцотны бок
Цотны бок![]()
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Увага: Прадвызначаны ключ сартавання «Бокшта» перавызначае папярэдні прадвызначаны ключ сартавання «Бокшта вуліца». |
Portal di Ensiklopedia Dunia