Вуліца Бярнардзіну
Вуліца Бярнардзі́ну[1] (традыцыйная беларуская назва — Бернардзі́нская ву́ліца[2] (літ.: Bernardinų gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Горадзе. Звязвае вуліцу Замкавую з вуліцай Святога Мікалая. Архітэктурныя дамінанты вуліцы — кляштарныя комплексы бернардзінцаў з касцёлам Святых Францішка і Бернарда і бернардзінак з касцёлам Святога Міхаіла Арханёла, касцёл Святой Ганны і палац Лапацінскіх, помнікі архітэктуры XV—XVIII стагоддзяў. ГісторыяВуліца пачала забудоўвацца ў XVI ст. Яна праходзіла паўночнай мяжой Рускага Горада. ![]() У XIX ст. улады Расійскай імперыі аддзялілі сярэднюю частку вуліцы, што ішла ад бернардзінскіх кляштараў да моста ў Зарэчча, і назвалі яе Аляксандраўскай (руск.: улица Александровская). Пазней гэту частку з мэтай русіфікацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага перайменавалі ў Сувораўскую (руск.: улица Суворовская), у часы міжваеннай Польскай Рэспублікі — у вуліцу Святой Ганны, цяпер яна носіць імя Майроніса. Рэшту вуліцы расійскія ўлады пераназвалі ў Замкавы завулак, за польскім часам зноў Бернардзінская вуліца (частка завулка ў Зарэччы — Млынавая вуліца), за савецкім — Замкавы завулак. Менавіта гэтай рэшце (без часткі ў Зарэччы) у наш час вярнулі гістарычную назву. Агульныя звесткіДаўжыня вуліцы каля 240 м. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад Замкавай вуліцы. З правага паўднёвага боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з левага паўночнага боку — цотная нумарацыя. ![]() Вузкая і выгнутая забрукаваная вуліца пачынаецца ад аркі, якая злучае кутнія камяніцы на Замкавай вуліцы і вядзе да ансамблю бернардзінскіх кляштараў. З левага боку адыходзіць вуліца Аранжарэйная. БудынкіНяцотны бок
Цотны бок
Галерэя
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia