Гарнізонныя могілкі — могілкі ў Брэсце , размешчаныя на вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці , 82. Плошча складае 4,1 га [ 1] . Мемарыяльны ансамбль з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэгіянальнага значэння .
Гісторыя
Польскія гарнізонныя могілкі
Узніклі ў 2-й палове 19 стагоддзя як месца пахавання салдат гарнізону крэпасці Брэст-Літоўск . У 1920 -30-я гады тут хавалі і цывільных асоб[ 1] , а таксама ваенных 9-й корпускай акругі [pl] (так званага Палескага корпуса). Засталіся бетонныя крыжы на брацкіх магілах ваеннаслужачых 35-га пяхотнага палка [pl] , бетонны крыж ваеннаслужачым польскай арміі, узведзены ў 1935 годзе[ 2] [ 3] .
У час нямецкай акупацыі ў 1942 годзе на могілках былі перапахавыя рэшткі з ліквідаванай у сувязі з пашырэннем дарог часткі Каталіцкіх могілак . У канцы 1943 года плошча могілак складала 1 га . Пасля вызвалення Брэста 28 ліпеня 1944 года ўзнікла пытанне аб увекавечванні памяці воінаў Чырвонай Арміі . На пасяджэнні гарвыканкама 16 жніўня 1944 года было зацверджана месца для пахавання чырвонаармейцаў і камандзіраў Чырвонай арміі ў раёне старых гарнізонных пахаванняў крэпасці[ 2] .
Надмагільны помнік П. М. Гаўрылава
У 1984 —1985 гадах праведзена рэканструкцыя могілак, закрытыя для новых пахаванняў[ 1] .
11 мая 2016 года на Гарнізонных могілках адбылася цырымонія пахавання рэштак 7 савецкіх лётчыкаў, што загінулі 16 ліпеня 1944 года каля в. Неплі пры выкананні баявога задання на самалёце Б-25 «Мітчэл» [ru] [ 4] .
Архітэктура
Манумент загінулым савецкім воінам
У аснову планіроўкі могілак пакладзены прынцып восевай сіметрыі. Цэнтральную алею завяршае скульптурны помнік савецкім воінам (1948, скульптар Л. Я. Кербель ; бетон , чыгуннае ліццё ; вышыня помніка 9 м, у тым ліку скульптуры 2,5 м). Па абодвух баках на невялікіх стэлах — мемарыяльныя дошкі з імёнамі 148 савецкіх воінаў, пахаваныя ў брацкай магіле ля помніка[ 1] .
Пахаванні
На могілках 496 магіл (з 67 брацкіх ), у якіх пахаваны 912 савецкіх салдат, які загінулі ў баях супраць нацыстаў ў 1941-45 гадах на тэрыторыі Брэсцкай вобласці і Польшчы. На магілах усталяваны надмагільныя камяні, мемарыяльныя пліты[ 1] .
Тут пахаваны Героі Савецкага Саюза , ваенныя дзеячы, дзеячы нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі , кіраўнікі партызанскага руху на тэрыторыі Брэсцкай вобласці; начальнік штаба Пінскага партызанскага злучэння Фядотаў[ 1] .
Магіла Героя Савецкага Саюза Івана Барсукова
Аляксандр Аляксеевіч Авечкін (1913—1980) — беларускі дзіцячы пісьменнік, празаік.
Серафім Міхайлавіч Багданаў — генерал-маёр
Іван Пятровіч Барсукоў (1948 —2001 ) — Герой Савецкага Саюза, удзельнік Афганскай вайны (1979—1989)
Аляксандр Андрэевіч Вахрушаў (1903 —1945 ) — генерал-маёр танкавых войскаў
Гармажап Аюравіч Гармаеў (1916 —1945 ) — Герой Савецкага Саюза
Пётр Міхайлавіч Гаўрылаў (1900 —1979 ) — удзельнік абароны Брэсцкай крэпасці падчас Вялікай Айчыннай Вайны, Герой Савецкага Саюза.
Павел Мартынавіч Гулаў (1893 —1972 ) — удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі і Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровы грамадзянін г. Брэста .
Дзмітрый Сцяпанавіч Дацэнка (1913 —1991 ) — Герой Савецкага Саюза, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Міхаіл Емяльянавіч Екельчык (1928 —1976 ) — спецыяліст у галіне вытворчасці вылічальнай тэхнікі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР . На магіле ўстаноўлены бюст (сектар 10, скульптар У. А. Сальнікаў ).
Іван Андрэевіч Качалаў [ru] (1821 —1884 ) — генерал-лейтэнант, камендант Брэст-Літоўскай крэпасці.
Рыгор Ільіч Кротаў [ru] (1924 —1986 ) — камандзір узвода пешай разведкі 359-га стралковага палка 50-й стралковай дывізіі 52-й арміі
Мірон Емяльянавіч Крыштафовіч (1899 —1985 ) — дзяржаўны дзеяч, удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі , адзін з арганізатараў партызанскага руху і антыфашысцкага падполля ў Брэсцкай вобласці.
Панцялей Барысавіч Лакціёнаў [ru] (1922 —1944 ) — Герой Савецкага Саюза.
Мікалай Рыгоравіч Макараў [ru] (1917 —1974 ) — Герой Савецкага Саюза, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Васіль Фёдаравіч Марозаў [ru] (1925 —2007 ) — Герой Савецкага Саюза, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Аляксей Фёдаравіч Наганаў (1915 —1941 ) — удзельнік абароны Брэсцкай крэпасці (1941) .
Сяргей Пятровіч Пазднякоў [ru] (1896 —1949 ) — Герой Савецкага Саюза, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Захар Філімонавіч Паплаўскі (1898 —1965 ) — дзяржаўны дзеяч, удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі
Аляксей Дзмітрыевіч Плехаданаў [ru] (1909 —1973 ) — савецкі ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, удзельнічаў ва ўзяцці Рэйхстага .
Аляксей Канстанцінавіч Скрылёў (1918 —1946 ) — Герой Савецкага Саюза
Мікалай Цімафеевіч Сушанаў (1920 —1997 ) — Герой Савецкага Саюза, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Барыс Дзмітрыевіч Туркін (1947 —1984 ) — воін-інтэрнацыяналіст, удзельнік Афганскай вайны (1979—1989)
Антон Антонавіч Ус (1894—1980) — беларускі мастацтвазнавец.
Сцяпан Кандратавіч Шахметаў (1901 —1969 ) — грамадскі і гаспадарчы дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Мікалай Рыгоравіч Цялічка (1923 —2014 ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, педагог, паэт.
Наталля Іванаўна Данцова — настаўніца музыкі, ахвяра пажару ў мінскім аўтобусе ў 1980 годзе [ 3] .
Брацкая магіла расійскіх салдат, што загінулі ў
Першую сусветную і
Грамадзянскую вайну .
Помнік на дзвюх брацкіх магілах савецкіх воінаў, што загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Брацкая магіла 51 невядомага савецкага воіна, што загінулі ў лагеры для ваеннапалонных
Чырвоныя казармы каля в.
Рэчыца ў ліпені-снежні 1942 года
Брацкая магіла больш як 2 тысяч мірных жыхароў, якія сталі ахвярамі нямецкіх акупантаў.
Брацкая магіла савецкіх воінаў. Сярод пахаваных - Герой Савецкага Саюза
Гармажап Гармаеў .
Манумент
Зноскі
Літаратура
Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.
Спасылкі
Раёны і кварталы Вуліцы і плошчыПалацы і сядзібы Грамадскія будынкі і збудаванні Музеі Помнікі і мемарыялы Манастыры, саборы і храмы Тэатры Сады і паркі, могілкі † страчаныя аб'екты