Вуліца Грышына (Магілёў)
Вуліца Грышына (руск.: улица Гришина) — вуліца ў паўночна-ўсходняй частцы Магілёва. Размешчана ў Ленінскім раёне. ГісторыяПершапачаткова насіла назвы Чалябінская, Артылерыйская. У 1965 годзе названа ў гонар савецкага военачальніка І. Ц. Грышына. РазмяшчэннеМае дугападобную форму. Пачынаецца ад Прывакзальнай плошчы са скрыжавання з вуліцай Першамайскай, перасякае завулак Уладзімірава, вуліцы Крупскай, Дарожную, Ленінскую, з поўдня прымыкаюць Чалябінскі 1-ы, 2-і і 3-і завулкі, завулак Бярозаўскі, з поўначы — вуліца 30 гадоў Перамогі, кругавое скрыжаванне з праспектам Міру, які прымыкае з паўднёвага захаду. Пераходзіць у вуліцу вёскі Палавінны Лог. Даўжыня вуліцы складае каля 4050 м. ЗабудоваСучаснае аблічча вуліцы пачало фарміравацца ў канцы 1960-х гадоў. Ад вуліцы Першамайскай да 3-га Чалябінскага завулка забудавана прыватнымі дамамі сядзібнага тыпу, далей пераважаюць 5-, 9-павярховыя жылыя дамы. Няцотны бок![]()
Цотны бок
СлавутасціУстаноўлены мемарыяльныя дошкі Грышыну (дом № 3) і К. Р. Уладзіміраву (д № 2). ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia