У 1947 годзе савецкія ўлады перайменавалі вуліцу ў імя літоўскага камуністычнага дзеяча Юозаса Гараліса (літ.: Garelio gatvė). У 1989 годзе вуліцы зноў вярнулі гістарычную назву.
Агульныя звесткі
Палац Пацеяў
Даўжыня вуліцы каля 290 м. Мае брукаваную праезную частку. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад рогу вуліц Нямецкай і Віленскай. З правага паўднёвага боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з левага паўночнага боку — цотная нумарацыя.
Усярэдзіне мае скрыжаванне з вуліцамі Шкляной (з правага боку) і Святога Ігната (з левага).
Будынкі
Няцотны бок
Палац Гурэцкіх
№ 11 — палац Пацеяў. У канцы XVII ст.Андрэй Война збудаваў палац на месцы трох ранейшых камяніцаў. У першай палове XVIII ст. будынак перайшоў да ваяводы троцкагаАляксандра Пацея. У выніку праведзенай у канцы XVIII ст. рэканструкцыі палац набыў рысы класіцызму. У час паўстання Т. Касцюшкі тут хаваўся супраціўнік Канстытуцыі 3 мая апошні гетман вялікіСымон Марцін Касакоўскі. Паўстанцы знайшлі яго на гарышчы і на наступны дзень павесілі на Ратушнай плошчы. У гэтым доме ў пачатку 1906 года адкрылася літоўская кнігарня Марыі Пясяцкайце-Шляпялене, якая дзейнічала да 1945 года. Тут можна было набыць і падпісацца на «Нашу Долю», «Нашу Ніву», а таксама на іншыя беларускія кнігі і выданні[3].
Касцёл і кляштар дамініканцаў
№ 13 — палац Завішаў. Да 1747 года палац знаходзіўся ў валоданні роду Завішаў, калі яго набыў скарбнік троцкі Тучынскі. У 1748 годзе будынак пацярпеў ад пажару. У 1753 годзе яго ныбаў біскуп Міхал Зянковіч, у 1790 годзе — Мілеры. У 1806—1850 гадах тут працавала пошта. У другой палове XIX ст. у выніку рэканструкцыі да палаца дабудавалі трэці паверх. За савецкім часам у будынку размяшчаўся камбінат тэлефонных сетак, інтэрнат, кватэры. Сёння тут пяцізоркавы атэль, у якім у час візіту ў Вільню ў 2009 годзе спыняўся Аляксандр Лукашэнка.
№ 15 (таксама вуліца Гаона, 1) — палац Гурэцкіх. На гэтым месцы яшчэ ў канцы XV або ў пачатку XVI стагоддзяў стаяла 2-павярховая гатычная камяніца. У 1649 годзе яе набыла Віленская акадэмія. У сярэдзіне XVIII ст. будынкам валодаў Валенцій Гурэцкі, які істотна рэканструяваў палац у стылі класіцызму.
№ 6 — аптэка кляштара дамініканцаў. З 1922 года ў будынку размяшчалася кнігарня Святога Войцеха. За савецкім часам тут знаходзілася букіністычная кнігарня.
№ 10 (таксама вуліца Святога Ігната, 16) — колішні шпіталь. Будаванне дома вялося ў XVIII ст. з выкарыстаннем скляпенняў камяніцы XVI ст., у якой размяшчаўся жаночы шпіталь. У 1788 годзе будынак шпіталя перарабілі пад жылы дом. У 1975—1978 гадах праводзілася рэстаўрацыя гатычных сутарэнняў, у якіх размясціўся рэстаран.
№ 12 — касцёл Найсвяцейшай Тройцы (цяпер носіць тытул Божай Міласэрнасці). У канцы XV або пачатку XVI стагоддзяў тут збудавалі першы гатычны касцёл. У 1748—1749 гадах касцёл перабудавалі ў стылі барока. У 1821 годзе ўлады Расійскай імперыі перарабілі касцёл пад царкву Маскоўскага патрыярахату. У 1846—1848 гадах святыню перабудавалі ў маскоўскім стылі. У 1919 або 1920 годзе будынак вярнулі каталікам. У 1948 годзе савецкія ўлады зачынілі касцёл. У 1971 годзе праводзілася рэстаўрацыя помніка. У 2004 годзе будынак зноў вярнулі каталікам.
Палац Бжастоўскіх
№ 14 — колішні шпіталь (мужчынскі прытулак). У 1536 годзе тут адкрыўся шпіталь (паводле іншых звестак, мужчынскіх прытулак). У XVIII ст. гатычную камяніцу перабудавалі ў стылі барока. У 1821 годзе будынак пераабсталявалі пад ваенны шпіталь. У 1956 годзе па рамонце тут размясцілі кватэры. Пазней дом некалькі разоў рэстаўраваўся. У наш час на першым паверсе размяшчаецца антыкварная крама.
№ 16 — прытулак кляштара дамініканцаў. Цяпер тут размяшчаецца італьянская цукерня.