Вуліца Жукоўскага (Санкт-Пецярбург)
Вуліца Жукоўскага (з 1902; да 1902 — Малая Італьянская вуліца) — вуліца ў цэнтры Санкт-Пецярбурга, якая праходзіць ад Ліцейнага да Лігаўскага праспекта. Нумарацыя дамоў вядзецца ад Ліцейнага праспекта. Сучасную назву вуліца атрымала ў 1902 годзе ў сувязі з 50-годдзем з дня смерці паэта Васіля Андрэевіча Жукоўскага. Пракладзеная ў 1760-х гадах уздоўж паўночнай мяжы Італьянскага саду (адсюль ранейшая назва). У першай палове XIX стагоддзя забудоўвалася невялікімі каменнымі дамамі, у канцы XIX — пачатку XX стагоддзя — даходнымі дамамі: дом 2 (вугал з Ліцейным; 1877, архітэктар Ф. І. Вінтэргальтэр), дом 6 (1852, архітэктары Е. Е. Ерамееў, А. І. Лангэ), дом 12 (1 па вуліцы Чэхава), пабудаваны ў 1861 годзе архітэктарам М. П. Грабёнкам. Дом 16 (9 па вуліцы Маякоўскага) быў пабудаваны ў 1861—1863 гадах архітэктарам Г. І. Карпавым. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia