Пушкінская вуліца (Санкт-Пецярбург)
Пушкінская вуліца — вуліца ў цэнтры Санкт-Пецярбурга. Праходзіць ад Неўскага праспекта да Кузнечнага завулка. ГісторыяНа плане 1776 года пазначаная Пясчаная вуліца, пралягае прыблізна на месцы існуючай зараз Пушкінскай вуліцы. Пачыналася яна ад Неўскага праспекта і сканчалася тупіком за Лігаўскім завулкам. Назва звязана з характарам мясцовасці. На плане 1798 года пазначаная як Пясочная вуліца. Пазней, да 1870-х гадоў, тут былі разбітыя агароды. Адпаведна, праезду на гэтым месцы не было. Гісторыя названага кароткага першапачатковага праезду не мае нічога агульнага з існуючай Пушкінскай вуліцай і яе забудовай. Новы праезд паўстаў у 1874 годзе. Участкі ўздоўж яе пачалі забудоўваць даходнымі дамамі. 7 сакавіка 1880 года афіцыйна зацверджана назва Кампанейская вуліца, звязанае з тым, што вуліца была ўладкаваная кампаніяй некалькіх асоб. 22 жніўня 1881 года імператарам Аляксандрам III падпісаны загад аб перайменаванні Кампанейскай вуліцы ў Пушкінскую ў памяць А. С. Пушкіна. Назва вуліцы і яе гістарычная забудова захаваліся да цяперашняга часу. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia