Мікалай Піліпавіч Каралёў
Мікала́й Пілі́павіч Каралё́ў (прозвішча пры нараджэнні — Каро́ль[1]; 1 ліпеня 1906, в. Амінавічы, цяпер Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць — 9 красавіка 1972, Магілёў) — савецкі чыноўнік, дзеяч камуністычнай партыі, вайсковец, генерал-маёр (1943), Герой Савецкага Саюза (1944)[2]. Адзін з кіраўнікоў савецкага партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці ў часе Другой сусветнай вайны. БіяграфіяНарадзіўся у в. Амінавічы Ігуменскага павета ў сялянскай сям’і. У Чырвонай Арміі з 1929 года. Член КПСС з 1939 года. У 1930—1932 гадах працаваў у Асіповіцкім леспрамгасе, на заводзе, з 1932 года старшыня калгаса, сельсавета, з 1937 года намеснік старшыні, старшыня Асіповіцкага райвыканкама[3]. У Другую сусветную вайну адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху і камуністычнага падполля ў Магілёўскай вобласці. 3 ліпеня 1941 года камандзір групы, з сакавіка 1942 года — 210-га асобнага атрада, са студзеня 1943 года — камандзір 1-й Асіповіцкай партызанскай брыгады, з ліпеня 1943 года — Асіповіцкай ваенна-аператыўнай групы. З 2 красавіка па 15 верасня 1943 года член Магілёўскага падпольнага абкама КП(б)Б[3]. Пастановай Савета Народных Камісараў СССР ад 16 верасня 1943 года № 1000 — аднаму з дзесяці камандзіраў партызанскіх фарміраванняў Беларускай ССР — прысвоена воінскае званне генерал-маёра[4]. 1 студзеня 1944 года прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[3]. З жніўня 1944 г. старшыня Магілёўскага гарвыканкама. З 1946 года — у запасе. У 1953—1957 гадах першы сакратар Хоцімскага райкама КПБ. У 1956 годзе скончыў Вышэйшую партшколу пры ЦК КПСС. З 1958 года на савецкай рабоце ў Магілёве. Кандыдат у члены ЦК КП(б)Б у 1949—1952, 1954—1960 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 2—4 скліканняў у 1947—1959 гадах. Член Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання ў 1947—1955 гадах[3] Пахаваны ў Магілёве на Машэкаўскіх могілках[5]. У 1973 годзе на магіле пастаўлена стэла з барэльефам[3]. Ганаровы грамадзянін Магілёва. Аўтар кнігі «Сыны народа» (1955). Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, медалямі. Памяць![]() ![]() Імем Мікалая Каралёва названыя вуліцы ў Магілёве, Асіповічах, Хоцімску, у вёсках Масток Магілёўскага і Вярхі Асіповіцкага раёнаў. У Магілёве на доме, дзе ён жыў, устаноўлены дзве мемарыяльныя дошкі, на радзіме ў вёсцы Амінавічы — бюст. У сярэдняй школе № 33 г. У Магілёве ладзіцца турнір па вольнай барацьбе памяці Мікалая Каралёва[4]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia