Электрарухавік (завод)«Электрарухавік» — беларускае прадпрыемства па вытворчасці электрычных рухавікоў, размешчанае ў горадзе Магілёве. Уваходзіць у холдынг «Магілёўліфтмаш».
Гісторыя28 снежня 1945 году Савет народных камісараў БССР ўхваліў Пастанову аб заснаванні «Магілёўскага мэталаапрацоўчага камбінату». Камбінату выдзелілі між вуліц Урыцкага і Андрэева будынак былых гаражоў СНГ, пабудаваных перад вайной. Пасля вайны ад гаражоў засталіся толькі сцены і дах. Рабочыя на чале з першым дырэктарам камбіната Станкевічам Іванам Паўлавічам аднаўлялі будынак гаражоў. З Германіі па рэпарацыям пачало паступаць абсталяванне, па частках у Магілёў адпраўляўся завод фаўстпатронаў «Цюмлер».[4] Пасля вайны быў востры недахоп вёдраў, каструль, газавых лямпаў, мэблевай фурнітуры, рыдлёвак, дзвярных і аконных завес. Гэта вызначыла вытворчую праграму вырабаў з металаў для насельніцтва: выраблялі будаўнічую і мэблевую фурнітуру. У 1946 годзе прадпрыемства выпускала 8 найменняў вырабаў шырспажыву. А ўжо ў 1950 годзе за межы горада і рэспублікі з маркай "МОК" адпраўляліся ручкі і завесы, засаўкі і замкі для вокнаў і дзвярэй, нажы і відэльцы, скавародкі і каструлі, талеркі і рыдлёўкі, мэблевая фурнітура, канькі «Снягурачка» і «Хакей» — звыш 200 розных тавараў.[4] З часам камбінат вырашыў выпускаць больш складаную прадукцыю. З улікам высокай кваліфікацыі персанала і наяўнасці абсталявання выбар упаў на электраматоры. Тым больш, што ў некаторых працоўных і адмыслоўцаў ужо меўся вопыт выпуску да вайны рухавікоў на заводзе імя Дзімітрава, дзе быў пабудаваны спецыяльны электраматорны цэх. З 1948 года пачаты выпуск рухавікоў. У Міністэрстве мясцовай прамысловасці БССР падтрымалі ідэю і ў пачатку 1949 года група работнікаў завода была накіравана ў горад Меднагорск Арэнбургскай вобласці на былы ваенны завод № 31 для вывучэння вытворчасці электрарухавікоў тыпу "Урал". З камандзіроўкі яны прывезлі новыя веды і штампы для высечкі лістоў статара і ротара. У 1950 годзе камбінат пачаў серыйны выпуск асінхронных электрарухавікоў «Урал». За 1950 год было выпушчана 13 тысяч электрарухавікоў гэтага тыпу. У 1952 годзе была асвоена вытворчасць першай у СССР уніфікаванай серыі рухавікоў АО 5 габарыту.[4] Электраматорны цэх быў дрэнна абсталяваны. Абгароджаны ўчастак у старым штамповачным цэху, дзе стаялі доўгія сталы і лаўкі, быў ручны канвеер. На абмотачным участку працавалі і мужчыны, і жанчыны. Цэх абаграваўся жалезнымі бочкамі, у якіх гарэлі дровы. Але іх цяпла было недастаткова і ў халодную пару года даводзілася працаваць у верхнім адзенні.[4] У другой палове 50-х гадоў прынята рашэнне аб пашырэнні вытворчасці электрарухавікоў і на ўсходняй ускраіне Магілёва. У 1958 годзе пабудавалі і ўвялі ў эксплуатацыю корпус № 1.[4] 30 жніўня 1958 году Савет міністраў БССР зацвердзіў Пастанову № 629 аб стварэньні Магілёўскага заводу «Электрарухавік», для якога стварылі новы вытворчы корпус. 16 сакавіка 1959 г. завод зарэгістраваў таварны знак "МЭЗ" у ромбе.[5] У 1959 годзе асвоена вытворчасць электраакустычных сігнальных прыбораў, а у 1969 годзе — электрасокавыціскалак.[5] З 1961 года асноўнай прадукцыяй прадпрыемства сталі электрарухавікі, а вытворчасць раней засвоеных вырабаў шырспажыву перададзена іншым прадпрыемствам рэспублікі.[4] У 1962 годзе прадпрыемства поўнасцю перасялілася ў новыя корпусы на ўскраіне горада (у нашы дні мікрараён «Юбілейны»). У 1965 годзе завод перайшоў у падпарадкаванне Міністэрства электратэхнічнай прамысловасці СССР. У другой палове 60-х гадоў асвойвалася вялікая гама мадыфікацый і спецыяльныя выкананні рухавікоў на базе А02-3 габарыту. У 1966 і 1973 гадах на заводзе ўводзіліся ў эксплуатацыю новыя вытворчыя корпусы.[6] Уваходзіў у Галоўнае ўпраўленне па вытворчасці электрарухавікоў (Главэлектрамаш) Міністэрства электратэхнічнай прамысловасці СССР, у 1975 годзе ўвайшоў у склад вытворчага аб'яднання «Запэлектрамаш» Усесаюзнага прамысловага аб'яднання па вытворчасці электрарухавікоў «Саюзэлектрамаш». У 1972 годзе перайменаваны ў гонар 50-годдзя СССР. Быў узнагароджаны ордэнам Леніна. З 1986 года завод прыступіў да выпуску электрарухавікоў новай адзінай серыі АІ (раней выпускаў рухавікі серый АТ, А02, 4А), пасля асвоіўшы вытворчасць мадэляў магутнасцю ад 0,12 да 30 кВт. У 2018 годзе завод увайшоў у холдынг «Магілёўліфтмаш» на правах філіяла з ліквідацыяй юрыдычнай асобы (ААТ ліквідавана 28 снежня 2018 года). У 2019 годзе завод паставіў электрарухавік для першага беларускага электрамабіля. Вырабы
Збытавая сеткаЗавод мае афіцыйных дылераў ва Узбекістане і 4-х краінах Еўропы — Латвіі, Малдове, Расіі і Украіне.[20] Рамонтныя майстэрні дзейнічаюць ў Магілёве, Маскве і Кіеве.[21] Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia