Вуліца Марыненкі (Полацк)

Вуліца Марыненкі
Полацк
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Горад Полацк
Раён Марыненка
Працягласць 1400 м
Паштовы індэкс 211412
Нумары тэлефонаў +375214

Вуліца Марыненкі (трансліт.: Vulica Marynienki, руск.: Улица Мариненко) — вуліца ў Полацку.

Агульная характарыстыка

Вуліца размешчана ў паўднёвай частцы горада на левым беразе Дзвіны ў мясцовасці Марыненка — менавіта гэта вуліца і дала назву ўсёй мясцовасці.

Пралягае ад вуліцы Петруся Броўкі да Мінскай шашы — аўтадарогі Р-46 Лепель — Полацк — Юхавічы (мяжа Расіі), таксама мае адгалінаванне ў бок чыгункі Полацк — Маладзечна і аднайменнага прыпыначнага пункта.

Названа ў гонар партызанкі часоў Другой сусветнай вайны Таццяны Марыненкі. Сфармавалася вуліца ў 1960-1980-я гады ў перыяд актыўнай забудовы раёна тыпавымі цаглянымі і панэльнымі шматкватэрнымі дамамі ў 5-9 паверхаў. Грамадскі транспарт на вуліцы прадстаўлены аўтобусамі і маршрутнымі таксі.

Сацыяльныя аб'екты

  • Бібліятэка імя Янкі Купалы
  • Школы № 6 і 8
  • Дзіцячыя сады № 1, 3, 25 і 26

Гл. таксама

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya