Вуліца Мянжынскага (Магілёў)
Вуліца Мянжы́нскага — вуліца ў Ленінскім раёне Магілёва. ГісторыяГістарычная назва — Малое Завалле. У 1939 годзе перайменавана ў гонар савецкага дзяржаўнага і партыйнага дзеяча Вячаслава Мянжынскага. Сучаснае аблічча вуліцы пачало фарміравацца ў канцы 1940 — пачатку 1950-х гадоў калі, паводле генплана 1947—1950 гадоў пачалася рэканструкцыя цэнтральнай часткі горада. Паводле генплана 1980—1981 гадоў вуліца ўваходзіла ў зону забудовы цэнтральнага планіровачнага раёна[1]. РазмяшчэннеАрыентавана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Размешчана паміж вуліцамі Леванеўскага і Вароўскага, да якіх паралельна. З’яўляецца працягам завулка Глінкі, пачынаецца ад вуліцы Чалюскінцаў, з паўночнага захаду прымыкае Невельскі завулак, перасякае вуліцу Прамысловую, ізноў з паўночнага захаду прымыкаюць Іжэўская вуліца і завулак Мянжынскага, з паўднёвага ўсходу — вуліца Пляханава, абрываецца схілам даліны Струшні. Даўжыня вуліцы складае каля 0,92 км. ЗабудоваУ вулічнай забудове пераважаюць 2-павярховыя, пераважна жылыя дамы[1]. ![]()
![]()
![]() ![]()
Паркі і скверы![]() На большай частцы сваёй даўжыні вуліца ўяўляе сабой бульвар. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia