Вуліца Чалюскінцаў (Магілёў)
Вуліца Чалюскінцаў — вуліца ў паўднёва-заходняй частцы Магілёва. Адна з галоўных транспартных магістраляў горада. Гістарычная назва Быхаўская шаша. У 1934 годзе перайменавана ў гонар экіпажа парахода «Чалюскін». Працягласць 4440 м, ад Бабруйскай шашы да моста цераз Дняпро. Размяшчэнне![]() ![]() Пачынаецца каля Дняпроўскага моста, ад скрыжавання Пушкінскага праспекта з Дняпроўскім спускам, як працяг апошняга. Мае дугападобную форму, першапачатковы кірунак на захад змяняцца бліжэй да граніцы горада паўднёвым кірункам. Праходзіць па мосце над ракой Дубравенкай недалёка ад яе вусця і Заводскай вуліцай, за паўднёвага боку прымыкаюць вуліца Свярдлова і завулак Свярдлова, з паўночнага — вуліца Вароўскага, перасякае вуліцу Мянжынскага-завулак Глінкі, з паўночнага боку прымыкаюць вуліца Раманава і завулак Чырвонага Флоту, з поўдня — Грушаўскі завулак. На скрыжаванні з праспектам Шміта і вуліцай Касманаўтаў двухузроўневая развязка. Далей праходзіць над вуліцай Хімікаў, з паўночна-заходняга боку прымыкаюць вуліцы Вішнявецкага, Мельнікава, Жбанкова, Успенскага, завулак Франко, з паўднёва-ўсходняга — вуліцы Гастэла, Аўтамабільная, Максіма Горкага, Рамашкі, Салтанаўская, Дашкаўская, Калінавая. За межамі горада пераходзіць у трасу P93. Гісторыя![]() ![]() Стала фарміравацца ў пачатку 1930-х гадоў, але найбольш інтэнсіўна пасля Вялікай Айчыннай вайны, калі паводле плана аднаўлення і рэканструкцыі Магілёва 1947—1950 гг. значна пашырылася тэрыторыя паўднёва-заходняга прамысловага раёна з прадпрыемствамі хімічнай прамысловасці, каля якога забудоўваўся рабочы пасёлак фабрыкі (цяпер завод) штучнага валакна 2—3-павярховымі і часткова 1-павярховымі жылымі дамамі. Сучаснае аблічча вуліцы складаецца з 1960-х гадоў. У забудове пераважаюць 5-, 9-павярховыя, пераважна жылыя, дамы з убудаванымі ў першых паверхах прадпрыемствамі гандалю і бытавога абслугоўвання, у раёне рабочага пасёлка захавалася забудова 1-павярховымі дамамі сядзібнага тыпу. У савецкія часы на вуліцы размяшчаліся стужкаткацкая фабрыка, штучнага валакна завод імя В. У. Куйбышава, жэлацінавы завод, гарбарны завод, рэгенератны завод, хлебазавод № 1, індпашыву і рамонту абутку фабрыка, камбінат бытавога абслугоўвання, магазіны, універсальная кнігарня «Маяк», майстэрні Мастацкага фонду БССР, Палац культуры завода штучнага валакна, бібліятэка № 1 імя Якуба Коласа, Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці, тралейбуснае дэпо, таксаматорны парк, СПТВ № 70 і № 44, стадыён «Хімік». Паводле генплана Магілёва 1980—1881 гадоў вуліца ўваходзіў у перспектыўную зону забудовы заходняга планіровачнага раёна. ЗабудоваНяцотны бок
Цотны бок![]()
СлавутасціНа будынку заводакіраўніцтва завода штучнага валокна пастаўлены мемарыяльныя дошкі ў гонар працаўнікоў фабрыкі І. В. Бубнова і М. А. Канавалава, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Каля прахадной у 1957 годзе пастаўлены помнік У. І. Леніну. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia