Вуліца Міронава (Магілёў)
Вуліца Міронава — вуліца ў Ленінскім раёне Магілёва, у цэнтральнай частцы горада. Гістарычная назва вуліцы — Афіцэрская. Названа ў 1923 годзе перайменавана ў памяць Дзмітрыя Міронава, удзельніка ўстанаўлення савецкай улады ў Магілёўскай вобласці. Сучаснае аблічча вуліцы пачало фарміравацца ў 1930-я гады. Працягласць 500 м ад Ленінскай да Першамайскай вуліцы. Да вуліцы прылягае бульвар У. І. Леніна. ЗабудоваЗабудавана 5-павярховымі, пераважна жылымі дамамі. Сярод размешчаных на вуліцы будынкаў найбольшую цікавасць мае помнік архітэктуры XIX ст. — былы будынак пазямельна-сялянскага 6анка, дзе да 1988 года размяшчаліся гаркам КПБ і гаркам ЛКСМБ, станам на 2023 года тут размяшчаецца рэдакцыя абласной газеты «Магілёўская праўда» і карцінная галерэя (з 1988; у вестыбюлі будынка пастаўлена мемарыяльная дошка ў памяць журналістаў, загінулых на франтах Вялікай Айчыннай вайны). На вуліцы размешчаны таксама стадыён «Спартак». ![]()
Паркі і скверыНа вуліцы размешчаны сквер 40-годдзя Перамогі, сквер Вілербана і безназоўны сквер перад будынкам Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя Паўла Масленікава. ПомнікіНа доме № 27 пастаўлена мемарыяльная дошка Дзмітрыю Міронаву. У 1957 каля будынка абласнога мастацкага музея пастаўлены помнік У. І. Леніну (не захаваўся)[1]. 31 кастрычніка 2014 года перад будынкам № 21 устаноўлена скульптура Лёвы, 100-кілаграмовая фігура ільвяня з пузікам у імянной майцы з гербам Магілёва, якое ў адной лапе трымае смартфон, а на другой сядзіць птушка. Аўтар — магілёўскі скульптар Андрэй Вараб’ёў[2][3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia