Будынак Тэхналагічнага парку (Магілёў)
Будынак Тэхналагічнага парку Магілёў — будынак у цэнтры Магілёва, размешчаны па Ленінскай вуліцы, 63. Будынак пабудаваны ў 1985 годзе па праекце архітэктара В. Кільчыцкага як лабараторны корпус Магілёўскага навукова-вытворчага аб’яднання па распрацоўцы і вытворчасці прагрэсіўнай тэхналагічнай аснасткі, сродкаў механізацыі і аўтаматызацыі (ПКТІАМ). АрхітэктураЗ’яўляецца вышыннай дамінантай забудовы вул. Ленінскай. Пляцоўка, на якой размешчаны 9-павярховы аб’ём, з поўначы абмежавана скверам, з захаду — вул. Ленінскай. Будынак калідорнага тыпу, абсталяваны 2 ліфтамі, размешчанымі ў цэнтры і аб’яднанымі ліфтавым холам. Лесвічная клетка прылягае да ліфтавага хола і вынесена па вертыкалі за плоскасць галоўнага фасада, што ўзбагачае яго пластычнае рашэнне. На 1-м паверсе размяшчаліся вестыбюль, эксперыментальны ўчастак, на 2-м — зала пасяджэнняў навукова-тэхнічнага савета, злучаная пераходам з актавай залай інстытута, на наступных паверхах — адміністрацыйныя памяшканні і праектна-канструктарскія аддзелы. У вонкавым аздабленні будынка выкарыстаны дэкаратыўная тынкоўка, абліцавальная плітка карычневага колеру і інш. аддзелачныя матэрыялы. Над перакрыццем 2-га паверху быў устаноўлены электронны гадзіннік з дэкаратыўным цыферблатам. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia