Магілёўская праўда
Магілёўская праўда — грамадска-культурная газета, орган Магілёўскага аблвыканкама. Выдаецца ў Магілёве з 10 студзеня 1918 года на беларускай і рускай мовах. Разлічана на шырокае кола чытачоў. Асвятляе пытанні грамадскага, эканамічнага і культурнага жыцця вобласці. Гісторыя газетыСпачатку выходзіла як газета Магілёўскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў пад назвай «Весткі Магілёўскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў» (№ 1-10), з № 11 — пасля аб’яднання выканкамаў Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў Магілёўскай губерні і Савета сялянскіх дэпутатаў Магілёўскай губерні — пад назвай «Весткі Магілёўскага губернскага выканаўчага камітэта Саветаў сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў». ![]() З 1918 года выдавалася як орган Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта Магілёўскай губерні пад назвай «Весткі Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта Магілёўскай губерні». Падчас акупацыі Магілёва нямецкімі войскамі (красавік-кастрычнік 1918) не выходзіла. У снежні 1918 называлася «Весткі Магілёўскага губернскага рэвалюцыйнага камітэта», у лютым 1919 — маі 1925 — «Саха і молат», да 1929 — «Магілёўскі селянін», з лістапада 1929 г да 1941 — «Камунар Магілёўшчыны». У час Вялікай Айчыннай вайны — орган Магілёўскага падпольнага абкама КП(б)Б. Назва падчас вайны і ў 1945—1956 гадах — «За Радзіму». З 12 жніўня 1956 выходзіць пад назвай «Магілёўская праўда». Выдавалася на рускай, з 10 кастрычніка 1924 г на беларускай мове. Больш за 25 гадоў газету ўзначальваў Васіль Цітавец. У цяперашні час галоўны рэдактар з 1995 года — Аляксандр Тарпачоў. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia