Вуліца Пятра Сагайдачнага (Кіеў)
Ву́ліца Пятра́ Сагайда́чнага (укр.: Ву́лиця Петра́ Сагайда́чного) — вуліца ў Падольскім раёне Кіева, у мясцовасці Падол. Пралягае ад Паштовай да Кантрактовай плошчы. ГісторыяЗабудавана і ўпарадкавана ў 1830-х — 1840-х гадах. Былая частка Александроўскай вуліцы; з 1919 гады — вуліца Рэвалюцыі, ад 1934 года — вуліца Кірава. У 1955 годзе яна была выдзелена ў самастойную вуліцу, якая атрымала назву вуліца Жданава, у гонар А. А. Жданава (1896—1948) — савецкага партыйнага і дзяржаўнага дзеяча. У 1989 годзе названа імем казацкага гетмана Пятра Конанавіча Сагайдачнага. Гістарычныя будынкі і помнікі архітэктурыНа скрыжаванні вуліцы Пятра Сагайдачнага і Паштовай плошчы размешчана царква Раства Хрыстова; побач — станцыя метро Паштовая плошча, фунікулёр. У будынку № 4 (былая гасцініца «Сербія»: не захавалася) у 1894—1896 гадах жыў расійскі пісьменнік А. І. Купрын; тут была ўсталяваная яму мемарыяльная дошка. Захавалася шмат дамоў XVIII—XIX стст. Сярод іх — дамы заможных кіеўскіх мяшчан Балабуха (№ 27а, 27б; канец XVIII ст. — 1830-я гады), будынак майстра-ювеліра Фёдара Скрынкі (№ 20, 1830), будынак кіеўскага купца П. Дзехцярова (№ 16/5, 1830), № 21, 23, 25/3, 27, 29, 31, 35, 37, 41 (XIX ст.). Сучасны выгляд вуліцы амаль не адрозніваецца ад пачатковай забудовы XIX стагоддзя. Вуліца забудавана пераважна двухпавярховымі будынкамі. Перад Гасціным дваром усталяваны помнік Пятру Сагайдачнаму. Фотаздымкі
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia