Вуліца Раманава (Магілёў)
Вуліца Раманава (руск.: улица Романова) — вуліца ў паўднёва-заходняй частцы Магілёва. Старая назва вуліца Чырвонай кавалерыі. Названа ў 1966 годзе ў гонар М. У. Раманава. Працягласць 2720 м, ад вуліцы Чалюскінцаў да вуліцы Касманаўтаў. Знаходзіцца ў стадыі фарміравання. У асноўным на вуліцы захавалася старая забудова — 1-павярховыя жылыя дамы сядзібнага тыпу, толькі ў раёне, які прылягае да вул. Чалюскінцаў, збудаваны 2-павярховы будынак Дома быту і некалькі 4- і 5-павярховых жылых дамоў. На вуліцы размешчаны аптэка, бібліятэка дзіцячая № 6, дзіцячыя яслі № 2 (на скрыжаванні з вул. Шчорса). На доме № 2 устаноўлена мемарыяльная дошка М. Ц. Раманаву. Паводле генплана горада 1980—1981 уваходзіць у перспектыўную зону забудовы заходняга планіровачнага раёна. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia