Вуліца Сурганава (Магілёў)
Вуліца Сурга́нава (руск.: улица Сурганова) — вуліца ў Магілёве, размешчаная ў паўночна-заходняй частцы горада. Галоўная вуліца жылых мікрараёнаў Мір-1 і Мір-2. Працягласць 1340 м, ад вуліцы Якубоўскага да вул. Ніжняя Карабанаўская[1]. ГісторыяГістарычная назва Пячэрская шаша, у 1979 годзе названа ў гонар Ф. А. Сурганава, савецкага дзяржаўнага і партыйнага дзеяча, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў камсамольскага падполля і партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1]. Сучаснае аблічча вуліцы пачало фарміравацца ў 1960-х гадах у сувязі з будаўніцтвам першых мікрараёнаў у паўночна-заходняй частцы горада. Цяпер у забудове вуліцы пераважаюць 5-, 9-павярховыя, пераважна жылыя дамы. На тэрыторыі, якая прылягае да ручая Дубравенка, які перасякае вуліцу, часткова захаваліся 1-павярховыя дамы сядзібнага тыпу[1]. У савецкі час на вуліцы размяшчаліся абласная псіхіятрычная бальніца, абласны наркалагічны дыспансер, спецсаўгас «Дняпроўскі», упраўленне «Саюзмантажлегмаш» (д. № 21) і інш[1]. Забудова![]() ![]()
Мемарыяльныя дошкі![]() На доме № 9 устаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар Ф. А. Сурганава[1]. Паркі і скверы![]() Да вуліцы прылягае Пячэрскі лесапарк[1]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia