Вуліца Якубоўскага (Магілёў)
Вуліца Якубоўскага (руск.: улица Якубовского) — вуліца ў Магілёве, у Ленінскім раёне. Названа ў гонар Івана Ігнатавіча Якубоўскага (1912—1976), ураджэнца Магілёўскай вобласці, Маршала Савецкага Саюза, Героя ЧССР, двойчы Героя Савецкага Саюза, галоўнакамандуючага Аб’яднанымі ўзброенымі сіламі краін Варшаўскага дагавора. ![]() З’яўляецца працягам праспекта Міру, пачынаецца ад былой плошчы Перамогі на скрыжаванні з вуліцай Касманаўтаў, праходзіць па пуцеправодзе над чыгуначнымі пуцямі, з поўначы прымыкаюць вуліцы Арлоўскага і Сурганава, Загарадны завулак, з поўдня — вуліца Аляксея Пысіна. Пасля скрыжавання з вуліцай Вітольда Бялыніцкага-Бірулі пераходзіць у Загарадную шашу. Раней траса вуліцы праходзіла па іншым пуцеправодзе, цяпер ператвораным у пешаходны. Працягласць вуліцы складае 2,38 км. Забудова
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia