Пячэрскі лесапарк
Пячэрскі лесапарк — лесапарк, які размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Магілёва ў даліне ракі Дубравенка (прыток Дняпра), на якой штучна створана Пячэрскае возера. Назву атрымаў ад былога прадмесця Пячэрск. У лесапарку праводзяцца агульнагарадскія святы, спартыўныя спаборніцтвы. ГісторыяПячэрск існаваў ужо прынамсі ў сярэдзіне XIV ст. У 1532 годзе князь Аляксей Лахтыновіч надаў свой «Пячэрскі двор» каля дарогі на Магілёў Кіева-Пячэрскаму манастыру. У 1644 годзе, падчас знаходжання ў горадзе настаяцеля Кіева-Пячэрскага манастыра, вядомага асветніка архімандрыта Пятра Магілы, маёнтак Пячэрск адышоў ва ўладанне магілёўскіх праваслаўных епіскапаў і стаў іх рэзідэнцыяй. Пасля епіскапы валодалі толькі часткай цяперашняй тэрыторыі Пячэрскага парку. На ёй размяшчалася архірэйская дача, царква Святога Георгія, млын, карчма. У XVIII ст. побач з уладаннямі Георгія Каніскага ў Пячэрску знаходзілася загарадная рэзідэнцыя каталіцкага біскупа Станіслава Богуш-Сестранцэвіча. Там ён пабудаваў двухпавярховы каменны палац, заснаваў вялікі сад з аранжарэяй, адкрыў дыванова-ткацкую і швейную фабрыкі, бровар, карчму, на Дубровенцы пабудаваў вадзяны млын. У спецыяльных пакоях палаца паказваў спектаклі прыгонны тэатр. Там жа працавала друкарня. Пасля смерці Богуш-Сестранцэвіча фабрыкі былі ліквідаваны, прыгонныя атрымалі свабоду. У 1820 г. палац перадалі пад ваенны шпіталь, у сярэдзіне XIX ст. яго з некаторымі іншымі пабудовамі набыў Магілёўскі губернскі прыказ грамадскай апекі і ў 1862 г. там размясцілі «багадзельню для інвалідаў вайны». У жніўні 1908 г. туды перавялі хворых псіхіятрычнага аддзялення губернскай бальніцы. У 1919 г. уладанні былі нацыяналізаваны. 2 верасня 2021 года рашэннем Магілёўскага гарвыканкама быў абвешчаны заказнік мясцовага значэння «Пячэрскі». Тэрыторыя зоны складаецца з трох адасобленых зямельных участкаў, агульная плошча якіх больш 256 гектараў[2]. ГалерэяЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia