Вуліца Сіманава (Магілёў)
Вуліца Сіманава (руск.: улица Симонова) — вуліца ў паўднёвай частцы Магілёва, у Задняпроўскім жылым раёне. Працягласць каля 3300 м, ад плошчы Гагарына да праспекта Шміта. ГісторыяСтарая назва — вуліца Гагарына. У 1980 годзе названа ў гонар рускага савецкага пісьменнікага і грамадскага дзеяча К. М. Сіманава. Сучаснае аблічча вуліцы стала складвацца ў пачатку 1970-х гадоў. У 1990 годзе на вуліцы размяшчаліся абласны камітэт ДТСААФ, СПТВ № 98, абласная дзяржаўтаінспекцыя, крама «Тавары для дома», інтэрнаты ВА «Хімвалакно», тэхналагічнага інстытута, вытворчага аб’яднання праката «Світанак», паліклініка дзіцячая № 4 і паліклініка № 8, хіміка-тэхналагічны тэхнікум, станцыя тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў «АўтаВАЗ» і інш. Паводле генеральнага плана горада 1980—1981 гадоў уваходзіць у перспектыўную зону забудовы паўднёвага планіровачнага раёна. Забудова![]() Вулічную забудову фарміруюць у асноўным 5-, 9-павярховыя, пераважна жылыя, дамы.
![]()
Паркі і скверыДа вуліцы прылягае Парк імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia