Плошча Гагарына (Магілёў)

Плошча Гагарына
Магілёў
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Горад Магілёў
Раён Кастрычніцкі раён
Назва ў гонар Юрый Аляксеевіч Гагарын

Плошча Гагарына (руск.: площадь Гагарина) — плошча ў паўднёвай частцы Магілёва. Размешчана ў Задняпроўскім жылым раёне, у Кастрычніцкім раёне.

Гісторыя

Названая ў 1974 годзе ў гонар Ю. А. Гагарына.

Размяшчэнне

Утворана на праспекце Шміта ў раёне прымыкання да яго вуліцы Сіманава. Трохвугольная ў плане, выцягнута з поўначы на поўдзень. З паўночнага ўсходу да плошчы прымыкае вуліца Гагарына.

Забудова

Усходні бок фарміруюць 5-, 9-павярховыя, пераважна жылыя, дамы мікрараёна Задняпроўе 1, паўднёва-заходні - кварталы забудовы па вул. Сіманава і Куцепава. З паўночнага захаду да плошчы прымыкаюць аўтазапраўка "Беларуснафта", аўтацэнтр Renault, аўтастаянка.

Транспарт

З'яўляецца разваротным кольцам, адыгрывае важную ролю ў ажыцяўленні транспартнага паведамлення паміж раёнамі горада.

Зноскі

Літаратура

  • Гагарина площадь // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya