Вуліца Францыска Скарыны (Полацк)
Вуліца Францыска Скарыны — вуліца ў гістарычным цэнтры Полацка. ГісторыяЗгодна Рэвізіі 1765 года трасе вуліцы Францыска Скарыны адпавядае Сабачая вуліца.[1]. ![]() У пачатку XX стагоддзя насіла назву Плігаўская. Назва звязана з слабадой Плігаўкі, што раней размяшчалася за парканам, а пазней увайшла у склад горада.[2] 7 снежня 1918 года на мітынгу ў актавай залі былога кадэцкага корпуса была аб’яўлена сумесная пастанова павятовага камітэта РКП(б), Рэўкама і павятовага выканкама аб змене назвы на «вуліца Пралетарская»[3]. Так вуліца называлася да 1956 года[4]. Сучасная назва дадзена ў гонар ураджэнца Полацка друкара Францыска Скарыны. АпісаннеВуліца цягнецца ад вуліцы Талстога на захадзе да вуліцы Юбілейнай на ўсходзе, мінаючы Полацкі кірмаш. Забудова![]() ![]()
Помнікі
Цікавыя фактыУ Полацку акрамя вуліцы Францыска Скарыны ёсць яшчэ праспект Францыска Скарыны. На беразе Палаты на вуліцы Плігаўскай у пачатку ХХ стагоддзя стаяла Паравая гарбарня, якую ў 1910 годзе набыў мешчанін Пінхус Руманаў Ільмер. У 1996 годзе пры разборы старога дома па вуліцы Ф. Скарыны быў знойдзены яго архіў[5]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia