Вылячэнне двух сляпых у Галілеі

Хрыстос ацаляе двух сляпых, Юліус Шнорр, 19 ст.

Вылячэнне двух сляпых у Галілеі — падзея новазапаветняга апавядання, адзін з цудаў Ісуса Хрыста.

Біблейскае апавяданне

Эпізод запісаны ў Евангеллі ад Матфея 9:27-31, адразу пасля цуда з уваскрэсеннем дачкі Яіра і адлюстраваны толькі ў Евангеллі ад Матфея.

Згодна з Евангеллем, Ісус працягнуў сваё падарожжа пасля ўваскрэсення дачкі Яіра, двое сляпых падышлі да Яго, заклікаючы: «Памілуй нас, Сын Давідаў!»

Калі ж Ён увайшоў у дом, яны зноў прыступілі да яго, і Ён спытаўся ў іх, ці вераць яны, што Ён можа іх ацаліць. «Так, Госпадзе», - адказалі яны. Тады Ён дакрануўся да вачэй іх і сказаў: «Па веры вашай хай будзе вам»; і да іх вярнуўся зрок.

Ісус строга наказаў ім: «Глядзеце, каб ніхто не даведаўся пра гэта». Аднак насуперак Яго словам яны выйшлі і распаўсюджвалі навіны пра Яго па ўсёй краіне.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya