Вымушанае выпраменьванне![]() Вымушанае (індукаванае) выпраменьванне — выпусканне электрамагнітных хваль квантавымі сістэмамі (напрыклад, атамамі), якое адбываецца пад уздзеяннем знешняга выпраменьвання і мае аднолькавую з ім частату, фазу, палярызацыю і кірунак распаўсюджвання. Выкарыстоўваецца ў Лазеры і Мазеры[1]. Паняцце вымушанага выпраменьвання было ўведзена ў 1916 годзе Эйнштэйнам, які даў новы вывад формулы Планка, заснаваны на пастулатах Бора пра механізм выпраменьвання[2]. Поўная магутнасць вымушанага выпраменьвання пры ўзаемадзеянні актыўнага рэчыва са знешнім электрамагнітным выпраменьваннем выражаецца формулай дзе
Актыўнае рэчыва мае інверсную заселенасць узроўняў Nm>Nn і P>0; у раўнаважных сістэмах Nm<Nn, і таму сістэма паглынае знешняе выпрамяненне (P<0). Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia