Закон выпраменьвання ПланкаЗакон выпраменьвання Пла́нка, або формула Пла́нка — закон размеркавання энергіі ў спектры раўнаважнага выпраменьвання пры пэўнай тэмпературы; адзін з асноўных законаў цеплавога выпраменьвання. Тэарэтычна выведзены М. Планкам (1900) на аснове гіпотэзы квантавання энергіі выпраменьвання. Паводле гэтага закону выпраменьвальная здольнасць u(ν,T) абсалютна чорнага цела ў залежнасці ад частаты ν і абсалютнай тэмпературы T вызначаецца формулай дзе h — пастаянная Планка, k — пастаянная Больцмана, c — скорасць святла ў вакууме. Пры высокіх частотах () з закону выпраменьвання Планка вынікае закон выпраменьвання Віна, пры нізкіх частотах () — закон выпраменьвання Рэлея—Джынса, пасля інтэгравання па частотах ад 0 да ∞ атрымліваецца закон выпраменьвання Стэфана—Больцмана. На аснове закону выпраменьвання Планка вызначаны фізічныя пастаянныя Планка h і Больцмана k, распрацаваны метады вызначэння тэмпературы нагрэтых цел (напрыклад, паверхняў Сонца і зорак), ім карыстаюцца пры разліках энергетычных характарыстык крыніц святла. Закон выпраменьвання Планка — асобны выпадак размеркавання Бозе—Эйнштэйна часціц з нулявой масай спакою (фатонаў), ён стаў адной з перадумоў стварэння квантавай механікі. Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia