Вырачка звычайная
Вы́рачка звычайная[1] (Clinopodium vulgare) — від кветкавых раслін з роду Вырачка (Clinopodium) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). НазваВырачка звычайная, богава крэселка[2], свентаяннік[3], тымянкі[4], вырачка, дзеравянка[3]. Батанічнае апісаннеШматгадовая травяністая апушаная расліна вышынёй 30—60 см з прамым або ўзыходным чатырохгранным сцяблом. Лісце супраціўнае, апушанае, суцэльнае, з зубчастым краем, на чаранках. Кветкі двухгубыя, пурпуровага або фіялетавага колеру з адценнямі, у густых кальчаках, акружаных лінейнымі валасістымі прыкветкамі. Плод — арэшак. Распаўсюджанне і экалогіяРасліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі, Паўночнай Амерыкі і Паўночнай Афрыкі[5]. Святлолюбівыя расліны. Растуць у хмызняках, гаях, светлых і пераважна лісцевых лясах, уздоўж дарог, на лугах, палях, у садах і парках. Цвітуць у чэрвені—верасні. Лекавая (процізапаленчы сродак), вострапрыпраўная, фарбавальная і меданосная расліна[6]. Народныя назвыНа тэрыторыі Беларусі вырачка звычайная вядома пад назвамі: богава крэсалка, светаяннік, тымянкі[6]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia