Плошча паверхні 0,45 км². Даўжыня 1,64 км, найбольшая шырыня 0,36 км. Найбольшая глыбіня дасягае 11 м, сярэдняя — 4,4 м. Аб’ём вады 1,97 млн м³. Плошча вадазбору 168 км². Катлавіна Вышадскага возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны маюць вышыню 7—10 метраў, стромкія, ў паўночна-заходняй частцы возера — спадзістыя. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, пясчаныя. Падводная частка катлавіны падзелена на 2 плёсы (паўночны плёс больш глыбокі, са стромкай літараллю). Прыбярэжная частка дна пясчаная і ілістая. На большых глыбінях дно возера ўкрыта слоем крэменязёмістага сапрапелю і гліністым ілам.
Возера эўтрофнае, праточнае. Праз Вышадскае працякае рака Аўсянка, упадаюць рака Салонаўка. Упадаюць некалькі ручаёў. Надводная расліннасць займае прыбярэжную палосу шырынёй 5—30 м.
Северная Беларусь: Атлас автотуриста / Гл. ред. И. Чумак. — Мн.: Квадрограф, 2010. — С. 23. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-6434-56-6.(руск.)
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 23. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)
Ліст карты N-36-13. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1981 год. (руск.)