Вышадкі (Гарадоцкі раён)
Вы́шадкі[1] (трансліт.: Vyšadki, руск.: Вышедки) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Стадолішчанскага сельсавета. За 20 км ад Гарадка, за 60 км ад Віцебска[2]. На поўдзень ад вёскі знаходзіцца возера Вышадскае і ў яго ўпадае рака Аўсянка. ГісторыяНа паўвостраве, які ўдаецца ў Вышадскае возера, знаходзяцца гарадзішча днепра-дзьвінскай і банцараўскай культур[3] (III—IV стст.) і курганны могільнік крывічоў[3] (Х—ХI стст.)[4]. У пісьмовых крыніцах згадваецца ў XVI стагоддзі. У 1570 годзе сяло ва Усвяцкай воласці Віцебскага павета Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, дзяржаўная ўласнасць. У час Лівонскай вайны 1558—1583 гадоў Вышадкі былі занятыя рускімі войскамі, з 1582 года зноў у складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1772 года вёска ў складзе Расійскай імперыі, цэнтр прыватнага маёнтка, у склад якога ў 1785 годзе ўваходзілі 42 паселішчы (200 двароў). У гэты ж час у саміх Вышадках было 9 двароў і 79 рэвізскіх душ. Вёска ўваходзіла ў Суражскі павет Полацкай губерні. З 1866 г. маёнтак Вышадкі быў цэнтрам воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. У 1885 годзе дзейнічалі царква, народнае вучылішча, праводзіліся кірмашы (3 разы ў год). У 1920 годзе вёска — цэнтр Вышадскай воласці. З 15 лютага 1923 г. у Віцебскім павеце. З 20 жніўня 1924 г. да 1938 г. Вышадкі — цэнтр Вышадскага сельсавета ў Мяжанскім раёне, з 18 ліпеня 1931 г. у Гарадоцкім раёне. У час Вялікай Айчыннай вайны, у жніўні 1942 г. акупанты спалілі вёску, загубілі 12 яе жыхароў. Вёска ўваходзіла ў склад Суражскай партызанскай зоны. З 16 ліпеня 1957 г. вёска ў складзе Бяскатаўскага сельсавета, з 26 сакавіка 1973 г. — у Стадолішчанскім сельсавеце. Насельніцтва
Мемарыялы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia