Вышыўка процягам![]() Вышыўка процягам, — вышывальная тэхніка, заснаваная на выкарыстанні шва «наперад іголку », якая імітуе ўзорыстае бранае ткацтва. Лакальныя беларускія назвы — нацяг, завалаканне, процяг, шыццё наборам, нашыванне, нашыванне кажушковэ, нацяганне, засмыканне[1]. Вышыўка процягам валодае багатым спектрам дэкаратыўна-арнаментальных магчымасцей для стварэння геаметрычнага арнаменту і бардзюрных кампазіцый[1]. ГісторыяВышыўка процягам старажытны агульнаславянскі прыём вышыўкі[2]. Знешне шыццё наборам нагадвае бранае ткацтва. Па гатовых узорах цяжка адрозніць, зроблена тканіна на ткацкім станку ці «выбрана» іголкай[3]. Такое падабенства дало падставы для спрэчак пра тое, якая з гэтых тэхнік першасная, а якая вытворная. Большасць даследчыкаў сыходзіцца на тым, што шоў-набор папярэднічаў бранаму ткацтву, паколькі яно ў пэўнай ступені з’яўляецца механізаваным працэсам і дазваляе выконваць аналагічныя ўзоры з меншымі затратамі часу[4][5]. І сапраўды, вышыўка наборам вызначаецца больш вытанчанай распрацоўкай арнаментальных матываў і ювелірнасцю іх выканання[6]. З канца XIX стагоддзя вышыўка наборам хоць і саступае свае пазіцыі бранаму ткацтву, але ўсё яшчэ пераважае сярод іншых відаў лічаных швоў на Заходнім Палессі, у паўднёвых раёнах Цэнтральнай Белараусі, сустракаецца на Падняпроўі і Панямонні[6]. Тэхніка выкананняПроцягам вышываюць іголкай з тупым канцом на тканіне з палатняным перапляценнем нітак. Нітку замацоўваюць з выварату палатна, пераводзяць на правы бок. Вышываюць справа налева тэхнікай «наперад іголку». Іголку накіроўваюць паміж двума суседнімі ніткамі ўтка і набіраюць на яе колькасць нітак асновы, пэўную схеме арнаменту. Калі дасягаюць левага краю арнаменту, з выварату палатна робяць шывок на адну нітку па вертыкалі, выводзяць іголку на асабовы бок і круцяць палатно на 180°. Наступны шэраг вышываюць дакладна паўтараючы папярэдні. Трэці шэраг вышываюць па схеме арнаменту, а чацвёрты зноў паўтарае яго. Рэгіянальныя беларускія назвы гэтай тэхнікі (нацяг, процяг, нацяганне, завалаканне) тлумачаць і тэхнілогію яе выканання: нітка працягваецца па ўсёй шырыні ці даўжыні ўзору, шывок кладзецца ўздоўж нітак асновы ці ўтку то зверху, то знізу тканіны, утвараючы на яе адваротным баку негатыўнае адлюстраванне[7]. РэгіянальнасцьПаколькі процяг з’яўляецца лагічным пераемнікам ткацтва, ён сустракаецца ў вышыўцы многіх народаў свету. У англамоўных краінах гэтае шво вядомае пад назвай англ.: pattern darning, у Расіі — як руск.: набор, вышивка бранью, браная вышивка, по-браному, ва Украіне — укр.: заволікання, зани́зування, підволікання, підбір, підбирання, перетикання. БеларусьВышыўка процягам займае цэнтральнае месца сярод вышывальных швоў у беларусаў[8]. Багатай узорыстай вышыўкай, выкананай у тэхніцы папярочнага набору, вылучаецца шэраг лакальных мастацкіх комплексаў: сарочкі і фартухі лунінецкага (вічынскіх палян) строю; наміткі са Старадарожскага раёна; чорныя и цёмна-бардовыя вышыўкі ў жаночым касцюме з вёсак Страдзеч, Прылукі Брэсцкага раёна; маларыцкія платы; сарочкі, фартухі і ручнікі з Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці[9]. РасіяУ рускай народнай вышыўцы шоў «набор», які адносяць да старажытных швоў, называецца, як і бранае ткацтва, «брань», «па бранаму»[10]. У рускіх народных тканінах гэтым відам шва карысталіся радзей, чым іншымі[11]. У кампазіцыях геаметрычны арнамент, выкананы наборам, гуляў падпарадкаванае становішча[12]. УкраінаНа тэрыторыі Украіны характэрная для Палесся, дзе ім вышываюць пераважна істужачныя геаметрычныя арнаменты чырвонага колеру з нязначным украпваннем сіняга або чорнага. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia