Пяльцы![]() ![]() Пяльцы, більцы[1] — прыстасаванне для вышывання, якое выкарыстоўваюць пры працы з вышыўкай вялікай плошчы. Этымалогія назвыСлова пяльцы паходзіць ад славянскага слова пяліць — расцягваць, распінаць, туга нацягваць[2]. Канструкцыя![]() Часцей за ўсё пяльцы маюць круглую або авальную форму, але могуць таксама быць і прастакутнымі. Яны ўяўляюць сабой дзве рамкі, якія злёгку адрозніваюцца па памеры, паміж якімі заціскаецца тканіна. Памер пяльцаў можа вар’іравацца ў вялікім дыяпазоне: ад маленькіх круглых, якія трымаюць у адной руцэ, да вялікіх прастакутных рам, якія мацуюцца да падстаўцы і стаяць на падлозе. Выкарыстанне пялец, якія мацуюцца да працоўнага стала або стаяць на падлозе, зручней тым, што пры працы з імі абедзве рукі вольныя, што робіць вышыванне хутчэй і дакладней. МатэрыялРаней пяльцы рабілі з дрэва, косці, у тым ліку слановай. Сучасныя мадэлі часцей за ўсё выраблены з дрэва або пластмасы. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia